https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Рок-хіты завершаць летні сезон "Класікі ля ратушы"


Рок-хіты ў выкананні Прэзідэнцкага аркестра пад кіраўніцтвам Віктара Бабарыкіна прагучаць у Мінску на фестывалі "Класіка ля ратушы з velcom" 25 жніўня ў Верхнім горадзе, паведамілі арганізатары.
Завяршальны канцэрт летняга open air пройдзе пад дэвізам "Класіка сустракае рок". Прэзідэнцкі аркестр выканае творы вялікіх класікаў і галоўныя рок-хіты XX стагоддзя ў класічнай апрацоўцы. У час канцэрта будуць гучаць творы Моцарта, Шапэна, Вердзі і мелодыі такіх груп, як Metallica, Guns`n`roses Roses і Queen.

"Прэзідэнцкі аркестр выступаў з такімі сусветнымі знакамітасцямі, як Юрый Башмет, Робін Гіб, Стынг, Дзмітрый Хварастоўскі і група Scorpions. Праграма "Класіка сустракае рок" - эксперыментальны праект, які паказвае, наколькі цесна пераплецены розныя музычныя жанры. Акрамя класічных інструментаў на канцэрце прагучаць электрагітары і перкусія", - адзначыў дырэктар дзяржустановы "Мінскканцэрт" Андрэй Мікуцэвіч.

Завяршальны канцэрт фестывалю "Класіка ля ратушы з velcom" пачнецца каля Мінскай гарадской ратушы 25 жніўня ў 20.30.

Паглядзець выступленне музыкантаў можна будзе не толькі ў Верхнім горадзе, але таксама ў рэжыме анлайн.

23 жніўня 2018, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:23.08.2018
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:218
 
Ключевые слова:
Мінск Ратуша Фэст культуры Классическая музыка
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме