https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Долар ЗША і расійскі рубель патаннелі на біржавых таргах


7 жніўня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель умацаваўся да долара ЗША і расійскага рубля, аслабеў — да еўра.
Паводле вынікаў таргоў курс еўра вырас на 0,001 рубля (0,04%) і склаў 2,3279 рубля.

Курс долара ЗША знізіўся на 0,0008 рубля (0,04%) да 2,0117 рубля.

Курс расійскага рубля зменшыўся на 0,0036 рубля (0,11%) і склаў 3,1653 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая значна залежыць ад цэн на нафту. Цэны выраслі ў аўторак на фоне паведамленняў аб аднаўленні санкцый у дачыненні да Ірана з боку ЗША. Ф`ючарсы на марку Brent блізу поўдня таргаваліся ў раёне 74,5 долара за бараль.

У Расіі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога усталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 вырас на 4,5 капейкі і склаў 63,5425 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 7 жніўня 2018
 
Дата публикации:07.08.2018
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:398
 
Ключевые слова:
Курс валют Белорусский рубль Финансы Биржевые торги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме