https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


На біржавых таргах беларускі рубель аслаб да долара, умацаваўся да еўра і расійскага рубля


На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 18 ліпеня беларускі рубель аслаб да долара, умацаваўся да еўра і расійскага рубля.
Па выніках таргоў курс еўра знізіўся на 0,0063 рубля (0,27%) і склаў 2,3120 рубля.

Курс долара вырас на 0,0120 рубля (0,61%) да 1,9886.

Курс расійскага рубля знізіўся на 0,0043 рубля (0,14%) і склаў 3,1609 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацыянальны банк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Раніцай 18 ліпеня ф`ючарсы на паўночнаморскую сумесь Brent апусціліся на 0,42% да 71,86 долара за бараль. Ф`ючарсныя кантракты на нафту WTI таргаваліся паблізу 67,7 долара за бараль, што на 0,56% ніжэй за паказчык папярэдняга закрыцця.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім усталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, 17 лiпеня павысіўся на 0,4654 рубля і склаў 62,9006 рубля.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 18 ліпеня 2018
 
Дата публикации:18.07.2018
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:347
 
Ключевые слова:
Белорусский рубль Курс валют Биржевые торги Финансы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме