https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Долар падаражэў, еўра і расійскі рубель патаннелі на таргах БВФБ


28 чэрвеня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель знізіўся да долара ЗША, умацаваўся да еўра і расійскага рубля.
Па выніках таргоў курс еўра знізіўся на 0,0153 рубля (0,66%) і склаў 2,3130 рубля.

Курс долара ЗША вырас на 0,0031 рубля (0,16%) і склаў 2,0011 рубля.

Курс расійскага рубля знізіўся на 0,0019 рубля (0,06%) і склаў 3,1621 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. У чацвер раніцай цэны на нафту зніжаліся, ф`ючарсы на нафту Brent да поўдня апусціліся на 0,13% да 77,36 долара за бараль.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім усталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 павысіўся на 15,51 капейкі і склаў 63,2910 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 28 чэрвеня 2018
 
Дата публикации:28.06.2018
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:344
 
Ключевые слова:
Белорусский рубль Финансы Курс валют Биржевые торги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме