https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Велізарны сом і барды з усёй Беларусі: як прайшла "Вялікая бард-рыбалка"


Больш за 5 тысяч чалавек сабраліся на свята творчасці і спорту, якое па традыцыі прыняў пасёлак Грудзічына ў Быхаўскім раёне.
IX Міжнароднае музычна-спартыўнае свята "Вялікая бард-рыбалка" прайшло з небывалым размахам.

Як заўсёды на бераг Чыгірынскага вадасховішча аматары аўтарскай песні з`ехаліся з усіх куткоў Беларусі. Таксама барды прыехалі з Расіі, Германіі, Польшчы і Украіны. Сярод удзельнікаў бард-рыбалкі і зорны адэсіт Барыс Бурда. Ён прыехаў на свята ў Грудзічына ўжо другі раз. Акрамя выканання бардаўскіх песень, тэлевядучы і знаўца правёў кулінарнае шоу і даў майстар-клас па прыгатаванні страў.

Яшчэ адзін знакаміты госць "Вялікай бард-рыбалкі" — Псой Караленка. Многія беларусы ехалі сюды спецыяльна, каб пачуць выкананне расійскага барда.

"Уражанні ад канцэрту неверагодныя. Было шмат аўтараў. Але Псой — гэта нешта. Сюды варта было ехаць ужо таму, што ён тут спяваў. Гэта трэба было бачыць", — падзяліўся госць з Гомеля Віктар.

Акрамя прафесійных выканаўцаў, свята наведалі дзясяткі аматараў аўтарскай песні. Яны прынялі ўдзел у конкурсе "Гітара па крузе". Пераможцы выканалі свае лепшыя нумары ў вялікім вячэрнім канцэрце.

Вялікая бард-рыбалка доўжылася тры дні. Шматлікія пляцоўкі прынялі больш за 5 тысяч гасцей. Многія адпачывалі на свяце з начлегам у намётах. Сям`я Васьковых прыехала ў Грудзічына з Мінска. Гэта ўжо іх трэцяя па ліку бард-рыбалка.

"Я проста ў захапленні. Гэта сапраўдны інтэлектуальна-культурны трэнінг. Тут настолькі насычаная праграма, што проста баішся часам, як жа паспець усё ўбачыць і ва ўсім паўдзельнічаць. Мы заўсёды месцімся на гэтай палянцы. І шматлікіх суседзяў у палатках ужо ведаем. Бачым некаторых з году ў год. Нават бывала, што сустракаеш тут на бард-рыбалцы кагосьці з Мінска, каго дома даўно не бачыў", — распавяла госця са сталіцы Святлана Васькова.

Яшчэ больш, чым бардаў, на свяце было жадаючых павудзіць і прыняць удзел у конкурсе на самы вялікі ўлоў. Чыгірынскае вадасховішча нікога не пакідала без здабычы. Вадаём цяпер на другім месцы ў топ-5 лепшых месцаў для рыбалкі ў Беларусі. Таму па 1-2 кг прыносілі амаль усе ўдзельнікі конкурсу суддзям на ўзважванне. Але сапраўдным героем свята стаў бабруйчанін Мікалай Шэпетаў. Пасля дзвюх гадзін рыбнай лоўлі ён у адзіночку здолеў дастаць з вады сома вагой у 42,5 кг.

"Нечакана. Вельмі пашанцавала. Шмат ваяваў з ім. Ён змагаўся са мной, я з ім. Шмат сіл выдаткаваў. Але пашанцавала, поспех. Адчуванні вельмі моцныя", — падзяліўся рыбак адразу пасля рэкорднага ўлову.

На свяце кожны мог знайсці занятак па душы. Напрыклад, валейбол, брэйн-рынг, танцы. І на многіх пляцоўках побач з кожным мог апынуцца зорны госць. Для "Вялікай бард-рыбалкі" — гэта ў парадку рэчаў. Напрыклад, у ранішняй зарадцы ўдзел прымала заснавальніца фітнес-руху ў Беларусі Наталля Наважылава. У Кубку па бегу — прызёр чэмпіянату Еўропы, майстар спорту міжнароднага класа па марафоне Сцяпан Рагаўцоў. Дарэчы, забег быў дабрачынным. Яго арганізавалі з мэтай прыцягнуць увагу да праблемы адраджэння архітэктурнай жамчужыны Беларусі першай паловы XVII стагоддзя — Быхаўскага замка. Падтрымаць ідэю прыехалі і парламентарыі — Ігар Марзалюк і Ірына Акуловіч.

Магілёў, 30 ліпеня 2018
Sputnik, Марыя Зуева. 
 
Дата публикации:30.07.2018
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:312
 
Ключевые слова:
Фэст культуры Магілёў "Вялікая бард-рыбалка" Быхаўскі замак
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме