https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Працоўныя пенсіі выраслі на 10%


У Беларусі 1 жніўня працоўныя пенсіі павышаныя на 10%. Гэта прадугледжана ўказам Прэзідэнта № 278 ад 17 ліпеня.
Згодна са звесткамі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, у выніку пераразліку сярэдні памер пенсій складае 364,2 рубля, сярэдні памер пенсіі па ўзросце — 374,33 рубля.

Папярэдні пераразлік працоўных пенсій рабіўся ў маі, яны былі павялічаныя ў сярэднім на 5,3%.

Адначасова з пераразлікам працоўных пенсій у сувязі з ростам сярэдняй заработнай платы работнікаў з 1 жніўня таксама пераразлічаны памер мінімальных працоўных і сацыяльных пенсій, надбавак да пенсій, павышаныя пенсіі асобным катэгорыям грамадзян, даплаты пенсіянерам 75 гадоў і старэйшым, якія атрымліваюць пенсіі ў органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, у сувязі з павелічэннем бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва (БПМ).

У выніку пераразліку ў сувязі з павелічэннем БПМ мінімальны памер пенсіі па ўзросце з улікам усталяванай даплаты (20% сярэдняй заработнай платы для вылічэння працоўных пенсій) з 1 жніўня складае 207,43 рубля.

Павелічэнне пенсіі ў выніку пераразліку ў кожнага пенсіянера залежыць ад індывідуальных параметраў стажу і велічыні заробку да звароту па пенсію, а таксама налічаных да пенсіі надбавак, павышэнняў і даплат.

Як паведамлялася, 1 жніўня БПМ павышаны да 213,67 рубля. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны № 61 ад 19 ліпеня. Для працаздольнага насельніцтва БПМ складае 236,98 рубля, для пенсіянераў — 162,58 рубля, для студэнтаў — 206,89 рубля, для дзяцей да трох гадоў — 135,93 рубля, ад трох да шасці гадоў — 188,95 рубля, ад шасці да васямнаццаці гадоў — 231,32 рубля.

Бюджэт пражытачнага мінімуму пераглядаюць раз на квартал. Новы БПМ будзе дзейнічаць да 31 кастрычніка 2018 года. Ад БПМ залежыць памер працоўных мінімальных і сацыяльных пенсій, а таксама надбавак да іх.

Аляксей Аляксандраў, БелаПАН
Мінск, 1 жніўня 2018
 
Дата публикации:01.08.2018
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:406
 
Ключевые слова:
Прожиточный минимум Соцзащита в Беларуси Пенсия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме