https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Артэфакт стагодзьдзя. Беларускія археолягі знайшлі амулет, якому 4,5 тысячы гадоў


Падчас раскопаў старажытнага паселішча эпохі нэаліту на мяжы Бешанковіцкага і Сеньненскага раёнаў археолягі знайшлі ўнікальны артэфакт — фрагмэнт касьцяной падвескі ў форме галавы зьмяі.
Археоляг Максім Чарняўскі, кіраўнік экспэдыцыі Інстытуту гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук, якая стаіць лягерам ля вёскі Асавец, адносіць артэфакт да сярэдзіны 3-га тысячагодзьдзя да нашай эры.

«Мяркуючы па суправаджальным матэрыяле, так, сярэдзіна 3 тысячагодзьдзя да нашай эры. Гэта значыць, вырабілі яе 4,5 тысячы гадоў таму. Наогул касьцяныя скульптуркі такой старажытнасьці ўнікальныя ва ўсім сьвеце, а ў Беларусі Крывінскі тарфянік — амаль адзіны для гэтага пэрыяду, дзе ёсьць зааморфная і антрапаморфная скульптура. Другі выраб, падобны на галаву зьмяі, быў знойдзены літаральна за 20 мэтраў ад гэтага месца. Праўда, здарылася гэта ў 1980 годзе! Пасьля гэтага падвескі больш не трапляліся. Іншымі словамі, першая за амаль чатыры дзесяцігодзьдзі».

Крывінскі тарфянік у паўднёвай частцы беларускага Паазер’я археолягі лічаць унікальным месцам — тут знаходзіцца комплекс тарфянікавых стаянак бронзавага веку.

Людзі жылі на нізкім беразе возера, пасьля яно забалоцілася. Атрымаўшы такі ахоўны «саркафаг», у добрым стане захаваліся крэмень, кераміка, косьць, драўніна і бясцэнныя вырабы зь іх. Напрыклад, падчас гэтай экспэдыцыі валянтэры знайшлі буйны бурштын.

«Бурштын знайшлі крыху на іншым раскопе, — працягвае Максім Чарняўскі. — Не без шанцаваньня. Калі прыехалі, не адразу здолелі пачаць працу — у першы ж дзень экспэдыцыі ўзровень вады падняўся на 40 сантымэнтраў, усё было проста затоплена. Тады заклалі іншы, фактычна без матэрыялу, як бы невялікая лякуна (відаць, некалі працякаў ручай). І вось сярод нешматлікіх знаходак аказаўся і бурштын. Гэта два розныя раскопы, паміж якімі дзесьці 150 мэтраў».

Максім Чарняўскі кажа, што ўдзельнічае ў раскопах на Крывінскім тарфяніку 20 гадоў, але да падобных артэфактаў дакрануўся ўпершыню. «Зразумела, быў у шоку», — ня ўтойвае эмоцый старшы навуковы супрацоўнік аддзелу археалёгіі першабытнага грамадзтва Інстытуту гісторыі.

«Для мяне ў нейкім сэнсе юбілейны год: дваццаты раз запар капаю на Крывінскім тарфяніку — ужо як археоляг, а да таго прыяжджаў удзельнікам з бацькам (Міхась Чарняўскі — выдатны беларускі гісторык, археоляг. ). І гэта толькі першая мая знаходка такога кшталту. На дваццаты год хоць фрагмэнт, але сапраўднай скульптуркі».

Не пасьпелі астыць жарсьці, як дасьледчыкам зноў пашанцавала: гэтым разам натрапілі на мініятурную жалейку з трубчастай косткі чаплі ці жорава. Яе ўзрост Максім Чарняўскі гэтаксама ацэньвае як 3 тысячагодзьдзе да нашай эры. Падобныя дудачкі ёсьць у Эрмітажы, пра некалькі вядома ў краінах Балтыі. Дагэтуль у Беларусі знаходзілі пераважна фрагмэнты.

Археалягічны летнік «Асавец-2018» будзе працаваць да 5 жніўня. А гэта значыць, час на новыя знаходкі яшчэ ёсьць.

Ігар Карней
Радыё Свабода, 1 жніўня 2018
 
Дата публикации:01.08.2018
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:353
 
Ключевые слова:
Археология Бешанковічы Сянно Неолит
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме