https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Суверэнітэт - галоўны здабытак Беларусі і яе народа


Аб гэтым гаворыцца ў віншаванні Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі суайчыннікам з нагоды Дня Незалежнасці, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Гэта свята, якое аб`ядноўвае лёсы розных пакаленняў, нагадвае пра доўгі і няпросты шлях станаўлення нашай дзяржавы. Мы ведаем цану сапраўднай свабоды. Усведамляем сілу адзінства народа, яго патрыятызму і веры ў будучыню. Разумеем, што суверэнітэт - гэта наш галоўны здабытак", - гаворыцца ў віншаванні.

"Вызваляючы Радзіму ад гітлераўскіх нацыстаў, адраджаючы краіну ў пасляваенныя гады, ствараючы маладую дзяржаву на разломе эпох і тысячагоддзяў, мы разам пішам гісторыю незалежнай Беларусі. Наш свяшчэнны абавязак - захоўваць памяць пра Вялікі Подзвіг, перадаваць яе будучым пакаленням, берагчы і ўмацоўваць мір на сваёй зямлі, стваральнай працай рабіць яе багацейшай і прыгажэйшай", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў, каб гэты знамянальны дзень, які стаў сімвалам мужнасці і гераізму беларускага народа, натхняў грамадзян краіны на новыя дасягненні.

Віншаванне Прэзідэнта Беларусі з Днём Незалежнасці

Дарагія суайчыннікі!

Віншую вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

Гэта свята, якое аб`ядноўвае лёсы розных пакаленняў, нагадвае пра доўгі і няпросты шлях станаўлення нашай дзяржавы.

Мы ведаем цану сапраўднай свабоды. Усведамляем сілу адзінства народа, яго патрыятызму і веры ў будучыню. Разумеем, што суверэнітэт - гэта наш галоўны здабытак. Вызваляючы Радзіму ад гітлераўскіх нацыстаў, адраджаючы краіну ў пасляваенныя гады, ствараючы маладую дзяржаву на разломе эпох і тысячагоддзяў, мы разам пішам гісторыю незалежнай Беларусі.

Наш свяшчэнны абавязак - захоўваць памяць пра Вялікі Подзвіг, перадаваць яе будучым пакаленням, берагчы і ўмацоўваць мір на сваёй зямлі, стваральнай працай рабіць яе багацейшай і прыгажэйшай.

Няхай гэты знамянальны дзень, які стаў сімвалам мужнасці і гераізму беларускага народа, натхняе нас на новыя дасягненні.

Шчыра жадаю вам шчасця, дабрабыту і поспехаў ва ўсіх пачынаннях.

З Днём Рэспублікі!

Аляксандр Лукашэнка.

3 ліпеня 2018, Мінск
Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА
 
Дата публикации:03.07.2018
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:377
 
Ключевые слова:
Суверенитет Независимость День Республики
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме