https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Благаўшчыне пад Мінскам адкрылі мемарыял ахвярам нацызму


29 чэрвеня Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў прысутнасці прэзідэнтаў Германіі і Аўстрыі адкрыў мемарыял ахвярам нацызму ва ўрочышчы Благаўшчына пад Мінскам.
У мерапрыемстве прыняла ўдзел і дэлегацыя Каталіцкага Касцёла ў Беларусі, якую ўзначаліў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

Урочышча Благаўшчына — месца, дзе нацысты расстрэльвалі дэпартаваных з Заходняй Еўропы яўрэяў, яўрэяў Мінскага гета, зняволеных мінскіх турмаў і мірных жыхароў.

Паводле агульных даных гісторыкаў тут загінула каля 150 тысяч чалавек, аднак палічыць дакладную колькасць ахвяраў, а тым больш назваць іх імёны, складана: нацысты зрабілі ўсё, каб схаваць сляды сваіх злачынстваў. З кастрычніка па снежань 1943 года яны ўскрывалі рвы, дзе былі закапаныя расстраляныя ахвяры, і палілі іх целы.

Прэзідэнт Германіі Франк-Вальтэр Штайнмаер падчас сваёй прамовы на цырымоніі адкрыцця мемарыяла згадаў фільм Элема Клімава «Ідзі і глядзі».

«Клімава не цікавяць канкрэтныя населеныя пункты або лініі франтоў. Яго цікавім толькі мы, людзі, і тое, што гэта вайна, гэта оргія вынішчэння з намі зрабіла. Ён з усёй адкрытасцю дэманструе нам, як адбываецца ганьбаванне дзяцінства, юнацтва і цнатлівасці; як людзі, пазбаўленыя чалавечнасці, ператвараюцца ў машыны забойства і пакідаюць за сабой бязлюдную зямлю, спустошаную, без імені, без арыенціраў».



Нямецкі палітык адзначыў, што «Ідзі і глядзі» — гэта доўг, які ніколі не будзе заплачаны:

«І таму сёння я, як Прэзідэнт Германіі, як немец і як чалавек, стаю тут перад вамі з пачуццём удзячнасці за знакі прымірэння, з пачуццём сораму і жалобы за тыя пакуты, якія немцы прынеслі вашай краіне», — сказаў нямецкі прэзідэнт.

«На нас наводзяць жах сотні тысяч ахвяр, якіх паглынула гэтае Інферна, якія сталі людзьмі без імені, перш чым іх затаўкалі ў лагеры, атруцілі газам або адразу з перона чыгуначнай станцыі ў Малым Трасцянцы пагналі на край ірва і там расстралялі.

На нас наводзіць жах вайна, планы, загады і метады вядзення якой мелі за мэту татальнае знішчэнне. Беларусі прыйшлося на сабе адчуць, што гэта азначае. Больш за 600 вёсак разам з усімі жыхарамі былі сцёртыя з твару зямлі.

Мы разумеем: тое, што тады напаткала гэту краіну і яе суседзяў, было справай рук чалавечых. У гэтых злачынстваў былі нямецкія імёны: Генрых Гімлер, Райнхард Гейдрых, Эрых фон дэм БахЦалеўскі або Оскар Дзірлевангер».

«Нацыянал-сацыялісты стварылі сетку тэрору, якая накрыла ўсю Еўропу. Веды пра гэта мы павінны ў нашых жа ўласных інтарэсах захаваць у калектыўнай памяці Еўропы як перасцярогу. Тут, у Малым Трасцянцы, у 1941–1944 гадах было забіта ад 40 да 60 тысяч чалавек.

У Малым Трасцянцы было знішчана больш за 10 тысяч аўстрыйскіх яўрэяў — больш, чым у любым іншым лагеры смерці. На прыкладзе гэтага лагера смерці асабліва рэльефна бачна, на што здольная чалавечая натура», — заключыў Прэзідэнт Аўстрыі Аляксандр Ван дэр Бэлен.

На цырымоніі адкрыцця сярод мноства гасцей былі таксама глава Адміністрацыі прэзідэнта Наталля Качанава, сенатар Марыяна Шчоткіна, міністр культуры Юрый Бондар, пасол Германіі ў Беларусі Петэр Дэтмар, часовы павераны ў справах ЗША Роберт Райлі, пасол Беларусі ў Аўстрыі Алена Купчына, прадстаўнікі рэлігійных абшчынаў у Беларусі і іншыя.

Catholic.by, 29 чэрвеня 2018
 
Дата публикации:29.06.2018
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:272
 
Ключевые слова:
Малы Трасцянец Вторая мировая война Геноцид Нацизм Мемориал Благаўшчына
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме