https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Фінал конкурсу юных чытальнікаў "Жывая класіка" пройдзе 1 верасня ў Іванаве


Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве інфармацыі.
Фінал рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў "Жывая класіка" і ўрачыстае ўзнагароджанне пераможцаў адбудуцца 1 верасня ў сталіцы Дня беларускага пісьменства ў горадзе Іванава.

У цяперашніх творчых чытаннях, якія праходзілі пад дэвізам "Чытаем шмат, чытаем разам, ствараем сябе і краіну", прынялі ўдзел амаль 15 тыс. чытальнікаў з розных куткоў Беларусі. Асаблівую ўвагу юныя чытальнікі ўдзялілі тэме малой радзімы, а таксама аўтарам, якія звязаны з іх роднымі мясцінамі.

Паўфінал конкурсу "Жывая класіка" адбыўся 14 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы.

Рэспубліканскі конкурс юных чытальнікаў "Жывая класіка" - сапраўднае свята для дзяцей, добры шанц не толькі прадэманстраваць свае таленты чытальнікаў, але і магчымасць бліжэй пазнаёміцца з беларускай літаратурай.

Тэлеканал "СТБ" пакажа тэлевізійную версію фіналу творчага спаборніцтва. Арганізатары конкурсу - Міністэрства інфармацыі, Міністэрства адукацыі, ЗАТ "Сталічнае тэлебачанне", ГА "Саюз пісьменнікаў Беларусі".

28 чэрвеня 2018, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:28.06.2018
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:254
 
Ключевые слова:
Конкурс "Жывая класіка" Іванава Дзень беларускага пісьменства
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме