https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Долар ЗША і еўра падаражэлі, расійскі рубель прыкметна патаннеў


19 чэрвеня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель, як і напярэдадні, знізіўся да долара ЗША і еўра, павялічыўся — да расійскага рубля.
Паводле вынікаў таргоў курс еўра вырас на 0,0040 рубля (0,17%) і склаў 2,3327 рубля.

Курс долара ЗША павялічыўся на 0,0050 рубля (0,25%) да 2,0152 рубля.

Курс расійскага рубля знізіўся на 0,0263 рубля (0,83%) і склаў 3,1437 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, які значна залежыць ад цэн на нафту. Ф`ючарсы на марку Brent знаходзяцца ў раёне 74,8 долара за бараль.

У Расіі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўстанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 павысіўся на 58,45 капейкі і склаў 64,0683 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 19 чэрвеня 2018
 
Дата публикации:19.06.2018
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:477
 
Ключевые слова:
Курс валют Белорусский рубль Финансы Биржевые торги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме