https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Беларускі рубель здаў пазіцыі да долара і расійскага рубля


На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 28 сакавіка 2017 года беларускі рубель знізіўся да долара ЗША і расійскага рубля, умацаваўся да еўра.
Па выніках таргоў курс еўра знізіўся на 0,0004 рубля (0,02%) да 2,0347 рубля.

Курс долара вырас на 0,0016 рубля (0,09%) і склаў 1,8748 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) вырас на 0,0031 рубля (0,09%) і склаў 3,2911 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, а долі долара ЗША і еўра — 30% і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. У аўторак цэны на нафту павысіліся на фоне верагоднасці прадаўжэння пагаднення АПЕК. Нафта таргуецца вышэй за 51 долар за бараль за марку Brent.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім устанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 аўторка знізіўся на 8,69 капейкі, склаўшы 56,9364 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 28 сакавіка 2017
 
Дата публикации:28.03.2017
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:669
 
Ключевые слова:
Курс валют Белорусский рубль Финансы Биржевые торги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме