https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Долар патаннеў, еўра і расійскі рубель падаражэлі на першых таргах тыдня


27 сакавіка на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель умацаваўся да долара ЗША, знізіўся да еўра і расійскага рубля.
Па выніках таргоў курс еўра вырас на 0,0083 рубля (0,41%) да 2,0351 рубля.

Курс долара знізіўся на 0,0076 рубля (0,4%) і склаў 1,8732 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) вырас на 0,0107 рубля (0,33%) і склаў 3,288 беларускага рубля за 100 расійскіх.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. У панядзелак цэны на нафту знізіліся на фоне заклапочанасці інвестараў з-за павышэння здабычы сланцавай нафты ў ЗША і магчымай глабальнай перавытворчасці. Нафта маркі Brent таргуецца каля адзнакі прыкладна 50 долараў за бараль.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім устанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 панядзелка знізіўся на 40,14 капейкі, склаўшы 57,0233 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 27 сакавіка 2017
 
Дата публикации:27.03.2017
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:669
 
Ключевые слова:
Белорусский рубль Финансы Курс валют Биржевые торги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме