https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Расійскі рубель адчувальна вырас паводле вынікаў апошніх таргоў сакавіка


31 сакавіка на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель практычна не змяніўся да долара ЗША, умацаваўся — да еўра і зноў істотна знізіўся да расійскага рубля.
Паводле вынікаў таргоў курс еўра знізіўся на 0,0109 рубля (0,54%) да 2,0002 рубля.

Курс долара вырас на 0,0001 рубля і склаў 1,8721 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) вырас на 0,0264 рубля (0,8%) і склаў 3,3458 беларускага рубля за 100 расійскіх.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая значна залежыць ад цэн на нафту. Сусветныя цэны на нафту раслі напярэдадні, але пачалі зніжацца раніцай у пятніцу. Нафта маркі Brent таргуецца блізу 52,8 долара за бараль.

У Расіі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўсталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 пятніцы знізіўся на 41,73 капейкі, склаўшы 55,9606 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 31 сакавіка 2017
 
Дата публикации:31.03.2017
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:684
 
Ключевые слова:
Курс валют Белорусский рубль Финансы Биржевые торги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме