https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Які сёння дзень: 18 снежня 2023 года


Гэты дзень з`яўляецца трыста пяцьдзесят другім па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 13 дзён.
Сёння адзначаецца Міжнародны дзень мігранта. Якія яшчэ падзеі адбыліся 18 снежня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 18 снежня

У 1882 годзе ў Беларусі былі праведзены першыя тэлефонныя лініі. Яны злучылі гомельскі маёнтак князя Паскевіча-Эрыванскага з яго замкам, фабрыкамі і фальваркамі.
У 1965 годзе ў Мінску быў уведзены ў строй самы буйны ў Беларусі малочны завод.

Хто нарадзіўся 18 снежня

1883 год: Мікалай Бонч-Асмалоўскі, беларускі і расійскі савецкі мастак.
1928 год: Эдуард Загарульскі, беларускі гісторык, археолаг.

Таксама сёння нарадзіліся амерыканскі акцёр Брэд Піт і амерыканская спявачка Крысціна Агілера.

18 снежня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святога Савы, які мог вылечваць хворых і выганяць з людзей бесаў.

У гэты дзень сяляне імкнуліся не выходзіць з хаты без патрэбы, таму што звычайна на Саву быў моцны мароз. Людзі верылі, што на Саву нельга займацца ніякай сур`ёзнай працай, таму што нічога ўсё роўна не атрымаецца, таму бераглі лучыну і рана клаліся спаць.

Калі 18 снежня на снезе бачылі вавёрак, гэта прадказвала хуткую адлігу. Спевы гіля, наадварот, абяцалі завіруху і холад.

Sputnik, 18 снежня 2023
 
Дата публикации:18.12.2023
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:124
 
Ключевые слова:
Календарь Памятные даты Декабрь
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме