https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Кнігу "Белорусские мыслители XVI-XVII вв. Избранные труды" прэзентавалі ў Мінску


Восьмую кнігу "Белорусские мыслители XVI-XVII вв. Избранные труды" праекта "Спадчына права" прэзентавалі ў Мінску.
Паводле слоў прафесара, доктара юрыдычных навук, заслужанага юрыста Рэспублікі Беларусь Віктара Камянкова, гэты праект дае магчымасць паказаць, што ў сферы права ёсць беларуская школа.

Праект дазволіць юрыстам глыбей пазнаёміцца са сваёй гісторыяй.

Праект, ініцыіраваны Нацыянальным цэнтрам заканадаўства і прававых даследаванняў, стаў значным, адзначыў на прэзентацыі дырэктар цэнтра Вадзім Іпатаў.

Кнігі з працамі беларускіх мысліцеляў у сферы права выходзяць штогод, і плануецца ўжо наступная. Праект дае магчымасць паказаць нашчадкам і тым, хто сёння заняты навуковай дзейнасцю, як трэба тварыць, каб ідэі жылі вечна.

"Гэта сведчыць аб тым, што кандыдацкія, доктарскія работы павінны быць зроблены не толькі для задавальнення ўласнага эга, але і ўнутранага разумення, што гэта прынясе карысць у сферы навукі і права, дасць магчымасць зрабіць крок наперад у развіцці грамадства, дзяржавы і права", - сказаў Вадзім Іпатаў.

Паводле слоў дырэктара Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Яўгена Каваленкі, чарговая кніга праекта "Спадчына права" - важны элемент для вывучэння асноў беларускай дзяржаўнасці, вывучэння фарміравання беларускай прававой юрыдычнай думкі, вывучэння тых дасягненняў, якія мелі месца ў беларускай юрыдычнай навуцы ў мінулым, і прадастаўленне магчымасці для выкарыстання яе як у навуковай дзейнасці, так і ў мэтах прававой асветы грамадзян.

Выданне прымеркавана да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання.

Цяпер на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале даступны сем кніг праекта, у хуткім часе серыю ў электронным выглядзе папоўніць і кніга "Белорусские мыслители XVI-XVII вв.

Избранные труды". Над праектам "Спадчына права" працуюць Нацыянальны цэнтр заканадаўства і прававых даследаванняў, Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі Беларусі, Беларускі рэспубліканскі саюз юрыстаў, Нацыянальная бібліятэка Беларусі, кампанія "ЮрСпектр".

Удзельнікі праекта падпісалі 20 снежня пагадненне з мэтай далейшага супрацоўніцтва.

21 снежня 2017, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:21.12.2017
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:718
 
Ключевые слова:
500-годдзе беларускага кнігадрукавання Право Беларуская школа
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме