https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Расійскі рубель абнавіў максімум па выніках таргоў на БВФБ


14 снежня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель умацаваўся да долара ЗША, знізіўся да еўра і расійскага рубля, які абнавіў свой гістарычны максімум.
Па выніках таргоў курс еўра вырас на 0,0026 рубля (0,11%) і склаў 2,3963 рубля.

Курс долара знізіўся на 0,0101 рубля (0,5%) і склаў 2,0277 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) вырас на 0,0071 рубля (0,21%) і склаў 3,4534 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Нафта даражэе на фоне зніжэння запасаў, марка Brent зараз таргуецца ў раёне 63 долараў.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім устанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 чацвярга знізіўся на 43,64 капейкі, склаўшы 58,7082 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 14 снежня 2017
 
Дата публикации:14.12.2017
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:641
 
Ключевые слова:
Курс валют Белорусский рубль Финансы Биржевые торги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме