https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Качанава: У Беларусі прыблізна паўмільёна непрацоўных грамадзян — сітуацыя сур`ёзная


Рыхтуецца новая канцепцыя Дэкрэта № 3.
"Пытанні ўладкавання на працу хвалююць многіх беларусаў", — заявіла 21 лістапада ў Мінску кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Наталля Качанава на нарадзе ў кіраўніка дзяржавы аб працы эканомікі за мінулы перыяд 2017 года, ацэнцы вынікаў года і праектах прагнозу, бюджэту і грашова-крэдытнай палітыкі на 2018 год.

"Зараз мы рыхтуем і практычна заўтра занясем новую канцэпцыю дэкрэта № 3. Мы аналізуем гэтую сітуацыю, яна сапраўды сур`ёзная, — цытуе кіраўніка адміністрацыі дзяржаўнае агенцтва БелТА. — Тыя звесткі, якія нам перадалі аблвыканкамы, — гэта прыкладна 500 тыс. непрацоўных чалавек".

Паводле слоў Качанавай, у Адміністрацыі прэзідэнта створаная спецыяльная маніторынгавая група, якая рэгулярна выязджае ў найбольш праблемныя з пункта гледжання беспрацоўя рэгіёны.

"Мы бачым, і паводле ацэнак Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра, што гэта асноўнае пытанне, якое хвалюе жыхароў нашай краіны. У розных рэгіёнах сітуацыя розная, але яна сапраўды сёння мае месца, і самазаспакойвацца тут нельга", — падкрэсліла Качанава.

Яна адзначыла той факт, што за мяжой працуюць 97,6 тыс. беларусаў.

"Не знайшоўшы тут працы, яны проста з`язджаюць. Трэба кропкава разглядаць кожны рэгіён. Напрыклад Столін — там няма проста працы сёння. Значыць, трэба думаць, якія адкрываць вытворчасці і якія ствараць працоўныя месцы: і высокапрадукцыйныя, і невысокапрадукцыйныя — працоўныя месцы павінны быць", — сказала кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта.

Дэкрэт № 3 "Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства" быў падпісаны Аляксандрам Лукашэнкам 2 красавіка 2015 года. Ён абавязваў грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія пастаянна жывуць на тэрыторыі краіны і не ўдзельнічалі ў фінансаванні дзяржаўных расходаў або ўдзельнічалі ў такім фінансаванні менш за 183 каляндарныя дні на год, выплачваць збор у 20 базавых велічынь. Інакш ім пагражаў штраф альбо адміністрацыйны арышт.

Тэрмін выплаты збору скончыўся 20 лютага 2017 года. Згодна са звесткамі Міністэрства па падатках і зборах, збор выплацілі больш за 54 тыс. чалавек з 470 тыс., якім былі разасланыя паведамленні.

Дэкрэт выклікаў абурэнне ў грамадстве і прывёў да масавых вулічных пратэстаў, пік якіх прыпаў на вясну гэтага года. Вулічныя акцыі жорстка разганяла міліцыя, іх удзельнікаў штрафавалі і каралі адміністрацыйным арыштам.

У пачатку ліпеня Лукашэнка распарадзіўся пачаць вяртанне збору, выплачанага паводле дэкрэта, але грошы вяртаюць толькі тым, хто змог уладкавацца на працу. На нарадзе 3 жніўня ён падкрэсліў, што "ніякай адмены дэкрэта № 3 быць не можа" — гаворка ідзе пра новую рэдакцыю гэтага дакумента. Кіраўнік дзяржавы даручыў ураду падрыхтаваць абноўлены варыянт да 1 кастрычніка.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 21 лістапада 2017
 
Дата публикации:21.11.2017
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:655
 
Ключевые слова:
Декрет №3 Безработица Право на труд Трудоустройство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме