https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі распрацоўваецца механізм вяртання ў краіну гісторыка-культурных каштоўнасцей


Аб гэтым паведаміла намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі па міжнародных справах Вольга Папко.
У Беларусі распрацоўваецца механізм вяртання ў краіну гісторыка-культурных каштоўнасцей, вывезеных за яе межы. 

"Абавязковае вяртанне гісторыка-культурных каштоўнасцей прадэкларавана артыкулам 77 у Кодэксе аб культуры Беларусі. Артыкул гаворыць, што вывезеныя з парушэннем актаў заканадаўства, міжнародных дагавораў Беларусі, іншых норм міжнароднага права, а таксама ў час ваенных канфліктаў і не вернутыя ў краіну культурныя каштоўнасці падлягаюць абавязковаму вяртанню, незалежна ад часу і акалічнасцей вывазу. Аднак механізм гэтага дзеяння не прапісаны. Цяпер ініцыятыўная група займаецца прапрацоўкай пытання", - сказала Вольга Папко.

Дэпутат растлумачыла, што сёння Беларусь мае магчымасць звярнуцца, у прыватнасці, да Расіі ў выпадку выяўлення там каштоўнасцей, якія аказаліся на яе тэрыторыі ў гады Другой сусветнай вайны. Там дзейнічае федэральны закон 1998 года "Аб культурных каштоўнасцях, якія перамешчаны ў выніку Другой сусветнай вайны і знаходзяцца на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі", што дазваляе прэтэндаваць на вывезеныя ў гэты перыяд прадметы і аселыя на яе тэрыторыі.

"Мы не можам прэтэндаваць на каштоўнасці, вывезеныя ў XVIII-XIX стагоддзях, але рэальна атрымаць прадметы, страчаныя ў перыяд Другой сусветнай, таму што законам Расійскай Федэрацыі гарантуецца такое права ўласніка. Пры гэтым Беларусь, каб звярнуцца, павінна кіравацца адэкватным законам. Мы ж такога не маем, а праз 18 месяцаў пасля выяўлення каштоўнасці па расійскім заканадаўстве права ўласніка страчваецца", - адзначыла Вольга Папко.

Яна дадала, што не адзінкавыя прыклады вяртання Расіяй культурных каштоўнасцей Германіі і Венгрыі. Сёння ёсць канцэпцыя, пэўны падыход да падрыхтоўкі неабходнага дакумента. Камісія па выяўленні, вяртанні, сумесным выкарыстанні і ўводзе ў навуковы і культурны абарот культурных каштоўнасцей, якія знаходзяцца за межамі Рэспублікі Беларусь, падтрымала гэту прапанову.

Як расказала Вольга Папко, размова ідзе не аб выпрацоўцы асобнага закона, а аб унясенні змяненняў у дзеючы Кодэкс аб культуры Рэспублікі Беларусь.

22 лістапада 2017, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:22.11.2017
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:776
 
Ключевые слова:
Культурные ценности
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме