https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Мітрапаліт Кандрусевіч пра выданне Праваслаўнай Царквой Новага Запавету па-беларуску: «Кніга будзе карысна і Касцёлу»


У сваёй прамове падчас прэзентацыі Новага Запавету на беларускай мове, якая прайшла ў Мінску 15 снежня, арцыбіскуп Кандрусевіч адзначыў значнасць гэтай кнігі.
«Я перакананы, што выданне кнігі Новага Запавету будзе спрыяць далейшаму развіццю душпастырства, асабліва евангелізацыі, у Беларускай Праваслаўнай Царкве і ўнясе свой важкі ўклад у развіццё беларускай культуры. Яно будзе карысна і Каталіцкаму Касцёлу, які таксама многа ўвагі прысвячае выданню тэалагічнай, біблійнай, літургічнай і гістарычнай літаратуры на беларускай мове», — адзначыў іерарх.

«Як бачна, нашы Цэрквы-сёстры годна ўшаноўваюць Юбілей 500-годдзя выдання Скарынаўскай Бібліі. Гэтым самым яны даюць нашаму народу Божае слова на яго роднай мове, так як гэтага прагнуў наш славуты зямляк», — заключыў арцыбіскуп.

Catholic.by, 15 лістапада 2017
 
Дата публикации:15.11.2017
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:805
 
Ключевые слова:
Францыск Скарына 500-годдзе беларускага книгадрукавання Религия Библия Новый Завет Христианство Беларуская мова
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме