https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У «віцебскіх Курапатах» усталявалі 4-мэтровы крыж памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў


Мэталічны крыж усталяваны на ускрайку лесу каля вёскі Хайсы, дзе роўна тры гады таму былі знойдзеныя чалавечыя парэшткі ў невядомых масавых пахаваньнях.
Вышыня крыжа — больш за 4 мэтры, і яго добра відаць з шашы Віцебск-Гарадок, а таксама ад чыгункі, якая ідзе ўздоўж лесу.

Мэмарыяльны крыж, усталяваны 12 —га лістапада, зьяўляецца пачаткам маршруту, азначанага ўказальнікамі: кіруючыся імі, кожны ахвотны можа самастойна наведаць мэмарыял.

З 2014-га году ў «расстрэльным лесе» актывісты ініцыятывы «Хайсы» ўсталявалі 34 крыжы. Першыя пяць былі зьнішчаныя невядомымі вандаламі, але потым адноўленыя.

27 крыжоў было ўсталявана каля вялікіх ямін, дзе на працягу трох гадоў знаходзілі парэшткі — косткі і чарапы з кулявымі адтулінамі, а таксама фрагмэнты адзеньня і абутку.

Яшчэ 7 крыжоў — сымбалічныя, іх усталявалі на ўваходзе ў «расстрэльны » лес з розных бакоў.

Неабыякавым грамадзянам удалося вызначыць імёны дзьвюх імаверных ахвяраў, расстраляных у гэтых мясьцінах. Паводле сьведчаньняў старажылаў, расстрэлы ў лесе каля вёсак Хайсы і Дрыкольле адбываліся рэгулярна на працягу 1937-38 гадоў.

Актывісты сабралі каля 40 сьведчаньняў пра сталінскія расстрэлы ў гэтых мясьцінах. Але мясцовыя ўлады не бяруць іх пад увагу і адмаўляюцца ўшаноўваць памяць ахвяраў.

Памінальныя імпрэзы, а таксама рэгулярныя ўпарадкаваньні гэтых мясьцінаў ладзяць толькі віцебскія актывісты.

Радыё Свабода, 13 лістапада 2017
 
Дата публикации:13.11.2017
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:979
 
Ключевые слова:
Віцебск Хайсы Сталинские репрессии Мемориал
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме