https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларускі рубель знізіўся да трох асноўных валют


13 лістапада на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель знізіўся ў адносінах да долара ЗША, еўра і расійскага рубля. Амерыканская валюта расце дзявятыя таргі запар, абнаўляючы гадавыя максімумы.
Паводле вынікаў таргоў курс еўра вырас на 0,0021 рубля (0,09%) і склаў 2,3204 рубля.

Курс долара павялічыўся на 0,0011 рубля (0,06%) да 1,9932 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) вырас на 0,0033 рубля (0,1%) і склаў 3,365 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая значна залежыць ад цэн на нафту. У панядзелак, 13 лістапада, цэны нязначна знізіліся, але па-ранейшаму трымаюцца вышэй за 63 долары за бараль Brent.

У Расіі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўсталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 панядзелка знізіўся на 9,85 капейкі, склаўшы 59,1823 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 13 лістапада 2017
 
Дата публикации:13.11.2017
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:602
 
Ключевые слова:
Белорусский рубль Финансы Курс валют Биржевые торги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме