https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Расійскі рубель заўважна ўмацаваўся на таргах БВФБ на фоне росту цэн на нафту


30 кастрычніка на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель умацаваўся ў адносінах да долара ЗША і еўра, знізіўся да расійскага рубля.
Па выніках таргоў курс еўра знізіўся на 0,0017 рубля (0,07%) і склаў 2,2918 рубля.

Курс долара знізіўся на 0,0012 рубля (0,06%) і склаў 1,9722 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) вырас на 0,0112 рубля (0,33%) і склаў 3,4079 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Расійская валюта ўмацоўваецца ў пачатку новага тыдня, рэагуючы на ўзняцце цэн на нафту вышэй за 60 долараў за бараль Brent.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім усталёўваецца афіцыйны курс ЦБ, на 11.30 панядзелка знізіўся на 21,17 капейкі, склаўшы 57,8716 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 30 кастрычніка 2017
 
Дата публикации:30.10.2017
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:703
 
Ключевые слова:
Курс валют Белорусский рубль Финансы Биржевые торги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме