https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Найбольш папулярныя імёны ў мінчукоў сёлета – Сафія і Міхаіл


Крыху меньшай папулярнасцю карыстаюцца Ганна, Максім і Арцём.
У Мінску сёлета часцей за ўсё дзецям даюць імёны Сафія і Міхаіл.

Паводле дадзеных упраўлення юстыцыі Мінгарвыканкама, у Мінску за 10 месяцаў 2017-га самымі папулярнымі з`яўляюцца жаночыя імёны Сафія (460), Ганна (393), Ксенія (372), Марыя (356), Аліса (351), Дар`я (307), Вікторыя (280) і мужчынскія — Міхаіл (420), Максім (418), Арцём (416), Іван (358), Данііл (320), Раман (320), Аляксандр (303).

Толькі 13 дзяўчынак ў сталіцы сёлета атрымалі імя Святлана, 14 — Наталля, 21 — Алена, 33 — Вольга, 34 — Ірына і 47 — Таццяна.

Імя Алег абралі ў гэтым годзе толькі 12 мінчукоў, Пётр — 24, Ігар — 28, Віктар — 27, Мікалай — 53, Сяргей — 60, Уладзімір — 85.

З`явіліся ў сталіцы ў гэтым годзе дзеці з такімі рэдкімі імёнамі, як Нефрыта, Скальжэна, Фларына, Эліяна, Эвіка, Яраполк, Францішак, Фрэдэрык, Вільгельм, Сымон, Вітольд, Жульен, Эрнст.

Дарэчы, жаночае імя Сафія стала самым распаўсюджаным сёлета і ва ўсім свеце.

Мінск, 2 лістапада 2017
Sputnik
 
Дата публикации:02.11.2017
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:735
 
Ключевые слова:
Имена Статистика Мінск
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме