https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларускія дэпутаты 25 кастрычніка разгледзяць папраўкі па пытаннях правядзення масавых мерапрыемстваў


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.
Беларускія дэпутаты на пасяджэнні 25 кастрычніка плануюць разгледзець 13 законапраектаў, у ліку якіх - папраўкі ў некаторыя законы Беларусі па пытаннях правядзення масавых мерапрыемстваў (першае чытанне).

У першым чытанні таксама плануецца разгледзець унясенне дапаўненняў і змяненняў у Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях.

У другім чытанні будуць разгледжаны папраўкі ў закон "Аб ветэранах", у першым і другім чытаннях - унясенне змянення ў закон "Аб ратыфікацыі Пратакола да Канвенцыі аб прававой дапамозе і прававых адносінах па грамадзянскіх, сямейных і крымінальных справах ад 22 студзеня 1993 года".

Пералікам пытанняў прадугледжана ратыфікацыя міжнародных дагавораў, сярод якіх дагавор аб Мытным кодэксе Еўразійскага эканамічнага саюза, пратакол аб прымяненні асобных палажэнняў дагавора аб далучэнні Кыргызстана да дагавора аб ЕАЭС ад 29 мая 2014 года, падпісаны 23 снежня 2014 года.

Увазе заканадаўцаў будуць прадстаўлены дагаворы паміж Беларуссю і Егіптам аб выдачы і ўзаемнай прававой дапамозе па грамадзянскіх і эканамічных справах.

Акрамя таго, парламентарыі разгледзяць пытанні, якія датычацца дэкрэтаў Прэзідэнта, а таксама правядзення парламенцкіх слуханняў на тэму "Нацыянальная сістэма адукацыі: стан і шляхі ўдасканалення заканадаўчага рэгулявання".

24 кастрычніка 2017, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:24.10.2017
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:662
 
Ключевые слова:
Законодательство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме