https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Пытанне аб скарачэнні ў Беларусі трохгадовага дэкрэтнага водпуску па поглядзе дзіцяці не стаіць


Аб гэтым у інтэрв`ю газеце "Рэспублiка" заявіла намеснік старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Мар`яна Шчоткіна.
"Пытанне такое не стаіць, бо гэта не абавязак, а права. І яго адкідаць нельга", - сказала Мар`яна Шчоткіна.

Паводле яе слоў, кожная сям`я сама вырашае, каму ў які перыяд ажыццяўляць догляд дзіцяці. Водпуск можа быць выкарыстаны поўнасцю або па частках любой працягласці.

"У перыяд водпуску можна працаваць на ўмовах няпоўнай занятасці (не больш як палавіну месячнай нормы рабочага часу) па іншым месцы работы або па асноўным, але па іншай прафесіі, пасадзе, - нагадала яна. - Пры гэтым выплата дапамогі па доглядзе дзяці ва ўзросце да 3 гадоў у такім выпадку захоўваецца ў поўным памеры".

19 снежня 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:19.12.2016
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:710
 
Ключевые слова:
Демография Декретный ортпуск Соцзащита в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме