Міністэрства ўнутраных спраў з 12 па 16 верасня правядзе спецыяльнае комплекснае мерапрыемства "Бяспека", паведамілі ва ўпраўленні арганізацыі забеспячэння грамадскай бяспекі на аб`ектах транспарту МУС.
31 жніўня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель, як і напярэдадні, знізіўся адносна долара ЗША і расійскага рубля, павялічыўся — адносна еўра.
Кожную нядзелю верасня католікі Магілёва будуць чытаць Евангелле паводле святога Марка і дзяліцца Божым словам. Акцыя прымеркавана да 500-годдзя выдання Святога Пісання на беларускай мове.
На тэрыторыі Беларусі ўпершыню афіцыйна зарэгістраваны выпадак тэлефоннага флуду. Такая інфармацыя прагучала ўвечары 29 жніўня ў праграме "ЧП.by" на тэлеканале "НТВ-Беларусь".
"Уладзімір Пуцін патэлефанаваў прэзідэнту Рэспублікі Беларусь Аляксандру Лукашэнку і цёпла павіншаваў з днём нараджэння, пажадаўшы моцнага здароўя і далейшых поспехаў", — паведамляе прэс-служба Крамля.
Рэабілітацыі імя выбітнай літаратаркі і грамадзкай дзяячкі актывісты арганізацыі дамагаюцца даўно. Але на ўсе ініцыятывы і спробы ўшанаваньня яе памяці ўлады рэагуюць адмоўна.