https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Еўра і расійскі рубель падаражэлі, долар патаннеў на першых таргах тыдня


28 жніўня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель умацаваўся да долара ЗША, аслабеў — да еўра і расійскага рубля.
Паводле вынікаў таргоў курс еўра вырас на 0,0165 рубля (0,72%) і склаў 2,2954 рубля.

Курс долара знізіўся на 0,0093 рубля (0,48%) да 1,924 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) вырас на 0,0145 рубля (0,44%) і склаў 3,2847 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Цэны на нафту маркі Brent у цэлым стабільныя, і бараль ацэньваецца ў 52 долары ЗША.

У Расіі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўсталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 панядзелка знізіўся на 60,07 капейкі, склаўшы 58,5469 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 28 жніўня 2017
 
Дата публикации:28.08.2017
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:1072
 
Ключевые слова:
Курс валют Белорусский рубль Финансы Биржевые торги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме