https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Традыцыйна ўзровень фальшываманецтва ў Беларусі нізкі, і перыяд пасля дэнамінацыі не стаў выключэннем. Колькасць падробак новых беларускіх грошай мізэрная


Пра гэта паведамілі ў Нацыянальным банку, падводзячы вынікі года пасля дэнамінацыі.
З пачатку выпуску новых грашовых знакаў у абарачэнне (1 ліпеня мінулага года) і да канца 2016 года ў банкаўскай сістэме краіны было выяўлена 10 падробленых банкнот (наміналам 5 рублёў — 4 шт., 20 рублёў — 3 шт., 10 рублёў — 2 шт. , 50 рублёў — 1 шт.).

У першым квартале 2017 года выяўленыя ўжо 14 падробак (наміналам 20 рублёў — 7 шт., 10 рублёў — 6 шт., 50 рублёў — 1 шт.).

"Акрэсліўся рост колькасці выяўленых падробак, але ў адносінах да сапраўдных банкнот, якія знаходзяцца ў абарачэнні, іх колькасць мізэрная", — падкрэслілі ў Нацбанку.

У міжнароднай практыцы ўзровень фальшываманецтва прынята характарызаваць паказчыкам, які ўстанаўлівае адносіны колькасці падробак да мільёна сапраўдных банкнот. Паводле вынікаў першага квартала 2017 года ў Беларусі адна падробленая банкнота сустракаецца на 8 млн сапраўдных, якія знаходзяцца ў абарачэнні. У міжнароднай практыцы крытычным з`яўляецца паказчык больш як 300 падробленых банкнот на мільён сапраўдных.

Згодна са звесткамі Нацбанка, практычна ўсе выяўленыя падробленыя беларускія рублі вырабленыя на камп`ютарнай і капіявальнай тэхніцы. Выпадкаў выкарыстання паліграфічнага абсталявання для падробкі нацыянальнай валюты не зафіксавана. Падробкі, вырабленыя ў дамашніх умовах, нескладана адрозніць ад сапраўдных банкнот — дастаткова праявіць элементарную ўважлівасць.

1 ліпеня 2016 года ў Беларусі была дэнамінаваная нацыянальная валюта. Маштаб змяншэння склаў 10.000. Гэта трэцяя дэнамінацыя рубля ў найноўшай гісторыі краіны (папярэднія былі ў 1994 і 2000 гадах). Адрозненне гэтай дэнамінацыі ў тым, што разам з купюрамі ўведзеныя манеты. Усяго ў абарачэнне выпушчана сем наміналаў банкнот: 5, 10, 20, 50, 100, 200 і 500 рублёў, а таксама восем наміналаў манет: 1, 2, 5, 10, 20 і 50 капеек, 1 і 2 рублі.

Алексей Орешко, БелаПАН
Мінск, 1 ліпеня 2017
 
Дата публикации:01.07.2017
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:835
 
Ключевые слова:
Фальшивомонетничество Криминал Белорусский рубль Деноминация
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме