Па выніках работы за 2016 год вызначаны 68 пераможцаў, якія занесены на абноўленую Рэспубліканскую дошку Гонару.
Як адзначыў кіраўнік Апарату Савета Міністраў Аляксандр Турчын, 2016 год быў няпросты для эканомікі Беларусі. "Разам з тым у такіх складаных умовах многія калектывы прадпрыемстваў і арганізацый праявілі дбайнасць, ініцыятыву, зладжанасць у рабоце і паказалі дастойныя вынікі ў сваіх сферах. Гэтыя калектывы заслугоўваюць прызнання. І лепшае прызнанне іх заслуг - занясенне на Рэспубліканскую дошку Гонару", - сказаў Аляксандр Турчын.
Дзякуючы такой рабоце, нягледзячы на ўсе выклікі і праблемы, удалося вырашыць складаныя задачы, стабілізаваць інфляцыйныя працэсы, своечасова і ў поўным аб`ёме разлічыцца з валютнымі абавязацельствамі, забяспечыўшы пры гэтым прырост золатавалютных рэзерваў, павысіць даступнасць крэдытных рэсурсаў для эканомікі, дадаў кіраўнік Апарату Саўміна. Работа па стварэнні ўмоў для збалансаванага развіцця, стымулявання эканамічнага росту і ўдасканаленні сацыяльнага асяроддзя прадаўжаецца.
"Прымаюцца меры па спрашчэнні ўмоў вядзення бізнесу, падрыхтаваны адпаведны пакет дакументаў. На выхадзе ўказ кіраўніка дзяржавы, накіраваны на развіццё жыллёвага будаўніцтва. Удасканальваецца сістэма сацыяльнай падтрымкі маючых патрэбу грамадзян", - адзначыў Аляксандр Турчын.
У 2017 годзе апераджальнымі тэмпамі ў параўнанні з прагнознымі значэннямі расце ВУП краіны, інфляцыя знаходзіцца на мінімальным узроўні, паляпшаюцца фінансавыя вынікі работы арганізацый, узровень складскіх запасаў - самы нізкі за апошнія 5 гадоў. Прыбаўляе заработная плата - чацвёрты месяц запар забяспечваецца яе рост як у намінальным, так і ў рэальным выражэнні. Што важна - рост заработнай платы забяспечаны ростам прадукцыйнасці працы. Дадатную дынаміку развіцця дэманструюць практычна ўсе сферы эканамічнай дзейнасці, асноўным драйверам росту выступае прамысловасць.
"Многае залежыць ад эфектыўнасці прымаемых кіраўніцкіх рашэнняў. Прыярытэтнымі напрамкамі з`яўляюцца інвестыцыі, укараненне інавацый, дыверсіфікацыя экспартных паставак, стварэнне новых рабочых месц, далейшая работа па паляпшэнні ўмоў вядзення бізнесу. Паспяховае вырашэнне гэтых задач дасць магчымасць падтрымаць фінансавую стабільнасць, забяспечыць далейшы рост і збалансаванае развіццё эканомікі", - лічыць Аляксандр Турчын.
На яго думку, занясенне на Рэспубліканскую дошку Гонару - гэта не толькі грамадскае прызнанне высокіх вынікаў работы рэгіёнаў і працоўных калектываў, але і спалучэнне маральных і матэрыяльных стымулаў.
У мэтах выканання ўказа Прэзідэнта ўрадам у бліжэйшы час будзе прынята пастанова аб заахвочванні пераможцаў.
Намеснік міністра эканомікі Аляксандр Чарвякоў у сваю чаргу звярнуў увагу, што для занясення на Рэспубліканскую дошку Гонару па выніках 2016 года выбраны лепшыя працоўныя калектывы і рэгіёны краіны, якія дасягнулі высокіх паказчыкаў у сацыяльна-эканамічным развіцці і эканоміі рэсурсаў.
Рэспубліканская дошка Гонару - гэта заслужаная ацэнка працы калектываў за іх намаганні, прынятыя для нарошчвання эканамічнага патэнцыялу.
Традыцыя штогадовага занясення прадпрыемстваў і рэгіёнаў на Рэспубліканскую дошку Гонару існуе з 1999 года. Вынікі рэспубліканскага спаборніцтва за 2016 год упершыню праведзены па новых правілах: змяніліся назвы і колькасць намінацый, абавязковыя ўмовы для занясення на Рэспубліканскую дошку Гонару.
Лепшыя па выніках мінулага года вызначаны ўказам нумар 222 "Аб занясенні на Рэспубліканскую дошку Гонару пераможцаў спаборніцтва за 2016 год".
29 чэрвеня 2017, Мінск
БЕЛТА