https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Сквер за Чырвоным касцёлам у Мінску будзе насіць імя Эдварда Вайніловіча


У 2015 годзе былі сабраныя больш за дзве тысячы подпісаў гараджан за прысваенне скверу за касцёлам Сымона і Алены імя Эдварда Вайніловіча.
Дэпутаты Мінскага гарадскога Савета на 23-й сесіі 27 чэрвеня прынялі рашэнне аб прысваенні назваў двум скверам, паведамілі у прэс-службе Мінгарвыканкама.

"Сквер на вул. Чырвонаслабодскай цяпер будзе насіць імя танкіста Зіновія Калабанава. Зялёнай зоне ў межах вул. Савецкай (дома № 15-19) і вул. Свярдлова (дом № 4) прысвоена імя Эдварда Вайніловіча", — гаворыцца ў паведамленні.

Эдвард Вайніловіч пакінуў значны след у жыцці Мінска, як грамадскі, палітычны дзеяч, мецэнат. Менавіта Вайніловіч выступіў на пачатку ХХ стагоддзя ініцыятарам пабудовы Чырвонага касцёла.

У 2015 годзе былі сабраныя больш за дзве тысячы подпісаў гараджан за прысваенне скверу за касцёлам Сымона і Алены імя Эдварда Вайніловіча. Трэба адзначыць, што супраць выказаліся толькі 113 мінчан.

З мінулага года Рыма-каталіцкі касцёл Беларусі пачаў рыхтавацца да беатыфікацыі Эдварда Вайніловіча. Гэта працэс прылічэння да ліку блажэнных. Беатыфікая — першы крок да кананізацыі.

Мінск, 27 чэрвеня 2017
Sputnik
 
Дата публикации:27.06.2017
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:782
 
Ключевые слова:
Мінск Ономастика Эдвард Вайніловіч
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме