https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Долар ЗША і еўра падаражэлі на першых таргах тыдня


10 красавіка на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель знізіўся да долара ЗША і еўра, умацаваўся да расійскага рубля.
Па выніках таргоў курс еўра вырас на 0,0003 рубля да 2,0134 рубля.

Курс долара вырас на 0,0089 рубля (0,47%) і склаў 1,9027 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) знізіўся на 0,0112 рубля (0,34%) і склаў 3,3165 беларускага рубля за 100 расійскіх.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад коштаў на нафту. Нафта маркі Brent зараз гандлюецца паблізу 55,70 долара за бараль, даражэючы на 0,8% з пачатку дня.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім усталёўваецца афіцыйны курс ЦБ, на 11.30 панядзелка вырас на 46,95 капейкі, склаўшы 57,3896 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 10 красавіка 2017
 
Дата публикации:10.04.2017
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:767
 
Ключевые слова:
Белорусский рубль Финансы Курс валют Биржевые торги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме