https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Выстава польскага фатографа азнаёміць брастаўчан са старадаўнім промыслам бортніцтва


Пра гэта паведаміла дырэктар выставачнай залы Кацярына Шаўчэнка.
У выставачнай зале Брэсцкага абласнога грамадска-культурнага цэнтра 21 красавіка адкрылася экспазіцыя "Апошнія бортнікі Еўропы, якіх я сустрэў".

У экспазіцыі прадстаўлена каля 60 буйнафарматных здымкаў фатографа, выкладчыка Вышэйшай дзяржаўнай школы кінематографа ў Лодзі (Польшча) Кшыштафа Хейке, а таксама сапраўдныя бортніцкія інструменты і прыстасаванні.

Выстава з`яўляецца вынікам шматгадовага назірання аўтара за старажытным промыслам і яго, як правіла, немаладымі паслядоўнікамі. Цікавасць да тэмы ў польскага прафесара ўзнікла больш як дзесяць гадоў таму, калі ён упершыню на беларускім Палессі ўбачыў борці - размешчаныя на дрэвах выдзеўбаныя калоды. Многія з іх былі заселены пчоламі. З таго часу ён захаваў не адзін дзясятак палескіх борцей і прылад для работы з імі, пазнаёміўся са многімі старымі бортнікамі з Беларусі, Польшчы, Украіны і Літвы.

Для свайго даследавання прафесар выкарыстаў сучасныя тэхналогіі, бясшкодныя для насякомых у назіранні за іх жыццём. Дадатковую інфармацыю ён чэрпаў са старых борцевых кніг. Борцевае пчалярства з`яўляецца старадаўняй формай пчалярства, пры якой яны жывуць у дупле дрэва.

Як галіна гаспадаркі бортніцтва было спрадвеку развіта на тэрыторыі Палесся і на працягу стагоддзяў звязвала яго эканамічна з шэрагам еўрапейскіх краін.

Так, у XVII-XVIII стагоддзях Пінск актыўна гандляваў мёдам і воскам - прадуктамі бортніцтва - з рускімі, польскімі, нямецкімі гарадамі.

З часам бортніцтва было практычна выцеснена "вуллёвым" пчалярствам. Паводле некаторых ацэнак, цяпер у Беларусі традыцыю борцевага пчалярства захоўваюць каля 30 "гаспадароў" лясных пчол.

Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы ў 2016 годзе ўнесла бортніцтва ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны. Цяпер Кшыштаф Хейке сумесна з Бортніцкім брацтвам у Польшчы і беларускімі бортнікамі прыкладае намаганні для ўнясення забытага промыслу ў Спіс шэдэўраў вуснай і нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.

Выстава арганізавана Генеральным консульствам Польшчы ў Брэсце. Яна будзе працаваць да 6 мая.

21 красавіка 2017, Брэст
БЕЛТА
 
Дата публикации:21.04.2017
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1183
 
Ключевые слова:
Пчеловодство Бортничество Беларусь-Польша ЮНЕСКО
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме