https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


На ўзбраенне КДБ Беларусі паступілі новыя айчынныя сістэмы сувязі


Па распараджэнні кіраўніка дзяржавы праверку боегатоўнасці прайшоў 14-ты асобны полк урадавай сувязі КДБ.
Як паведаміў у інтэрв`ю праграме "Навіны" тэлеканала ОНТ, паказаным увечары 22 красавіка, камандзір палка Валерый Гаршкоў, "асноўнай мэтай вучэнняў было апрабаванне новых лічбавых сістэм сувязі беларускай вытворчасці, якія ў апошні час паступілі на ўзбраенне". У тым ліку гэта шыфратэхніка. Паводле слоў Гаршкова, "з яе паступленнем значна пашырыліся магчымасці па забеспячэнні урадавай сувяззю вышэйшых службовых асоб краіны". "У прыватнасці, гэта закрытая ўрадавая міжгародняя сувязь, закрытая відэаканферэнц-сувязь", — сказаў камандзір палка.

"Задача асабістага складу палка — бесперабойная і надзейная сувязь для вышэйшых дзяржаўных асоб у ваенны час. У мірны трэніроўкі праходзяць пастаянна. На гэты раз полк рушыў у непадрыхтаваны раён, дзе ваенныя апрабавалі новую тэхніку", — гаварылася ў рэпартажы ОНТ.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 23 красавіка 2017
 
Дата публикации:23.04.2017
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:772
 
Ключевые слова:
Связь Национальная безопасность
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме