https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Несанкцыянаваная вулічная акцыя ў Мінску не знайшла падтрымкі ў грамадстве


Як паведамлялі журналісты розных СМІ, у тым ліку і замежных, мэты, якія абвяшчаліся напярэдадні арганізатарамі акцыі, не былі падтрыманы ў грамадстве.
Напярэдадні гарадскія ўлады папярэдзілі аб тым, што ўсе несанкцыянаваныя сходы людзей у горадзе прызнаюцца незаконнымі, адпаведна, іх удзельнікі падпадаюць пад дзеянне адміністрацыйнага кодэкса.

Нягледзячы на гэта, сёння ў раёне 14.00 у Мінску ўдзельнікі акцыі спрабавалі сабрацца каля будынка Акадэміі навук. Супрацоўнікі міліцыі папярэджвалі людзей аб адказнасці за ўдзел у акцыі і прасілі разысціся.

Аднак нешматлікая частка тых, хто сабраўся, прыняла рашэнне прайсці ад Акадэміі навук уздоўж праспекта Незалежнасці ў бок плошчы Якуба Коласа.

Каб забяспечыць бяспеку, супрацоўнікі АМАПа вымушаны былі перакрыць праспект Незалежнасці. Чарговы раз з дапамогай гучнагаварыцеляў супрацоўнікі міліцыі папярэдзілі прысутных аб недапушчальнасці ўдзелу ў несанкцыянаванай акцыі, нагадалі аб адказнасці за парушэнне заканадаўства, папрасілі разысціся. Пасля чаго колькасць прысутных стала значна меншай. Разам з тым частка з іх вырашыла прайсці ў бок плошчы Перамогі. У хуткім часе акцыя завяршылася. 

Асобныя ўдзельнікі акцыі наўмысна паводзілі сябе правакацыйна, відавочна імкнучыся стварыць "яркую карцінку" для тыражавання ў СМІ.

Сёння вулічныя акцыі прайшлі таксама ў абласных цэнтрах краіны. Яны мелі нешматлікі характар. На вуліцы выйшлі літаральна дзясяткі чалавек. У Брэсце, Гомелі і Віцебску з тымі, хто сабраўся, размаўлялі прадстаўнікі мясцовай улады.

25 сакавіка 2017, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:25.03.2017
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:1056
 
Ключевые слова:
Акция Беспорядки Оппозиция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме