https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі з`явіліся першыя гарадскія аўтобусы з бясплатным доступам у інтэрнэт


Пілотны праект рэалізаваны ААТ "Гомельаблаўтатранс" і кампаніяй velcom.
У гарадскім грамадскім транспарце Беларусі з`явіўся бясплатны інтэрнэт. Пілотны праект рэалізаваны ў Гомелі, дзе па гарадскіх маршрутах пусцілі аўтобусы з Wi-Fi-доступам для пасажыраў, паведамілі ў кампаніі velcom, якая забяспечыла рэалізацыю тэхнічнага рашэння.

Бясплатным інтэрнэтам пасажыры змогуць карыстацца на працягу ўсяго маршруту. Для гэтага аўтобусы абсталяваныя магутнымі роўтарамі Cisco, якія атрымліваюць сігнал праз 3G-сетку, пасля чаго раздаюць трафік пасажырам паводле тэхналогіі Wi-Fi. Сетка забяспечвае ўстойлівы прыём у любой частцы салона.

На першым этапе Wi-Fi з`явіўся ў 20 аўтобусах, якія курсуюць ў Гомелі па самым працяглым аўтобусным маршруце № 17 мікрараён Клянкоўскі — Медгарадок. Адначасова карыстацца бясплатным інтэрнэтам змогуць да 80 пасажыраў. Прапускной здольнасці хопіць, каб праверыць пошту, напісаць сябрам у сацсетках і пераслаць фатаграфію.

Найбліжэйшым часам у Гомелі з`явяцца яшчэ прыкладна 100 Wi-Fi-аўтобусаў. Пасля на бясплатны інтэрнэт у грамадскім транспарце, магчыма, пяройдуць і іншыя гарады.

Каб карыстацца бясплатным інтэрнэтам, пасажырам трэба прайсці ідэнтыфікацыю. Для гэтага распрацаваны спецыяльны партал аўтарызацыі. Механізм максімальна спрошчаны: на нумар тэлефона карыстальніка прыходзіць SMS-паведамленне з кодам, які трэба ўвесці ў пазначаны радок на партале.

У канцы верасня 2016 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі ўключыла Wi-Fi-перадатчыкі ў пералік радыёэлектронных прыладаў, якія не падлягаюць спецыяльнай рэгістрацыі. Так з`явілася магчымасць даваць бясплатны Wi-Fi у грамадскім транспарце. Кампанія velcom адной з першых распрацавала рашэнне, што грунтуецца на ўласнай 3G-сетцы, і прапанавала яго транспартным перавозчыкам па ўсёй краіне. Гэтую паслугу ў кампаніі лічаць перспектыўнай з пункта гледжання развіцця цікавасці да карыстання сучаснымі каналамі сувязі і тэмы "разумных" гарадоў.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 31 сакавіка 2017
 
Дата публикации:31.03.2017
Тематика:Транспорт, Беларусь
Просмотров:1137
 
Ключевые слова:
3G Интернет Технологии Гомель Wi-Fi
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме