https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Аляксандр Лукашэнка паабяцаў далейшую падтрымку ў краіне IT-сферы


Пра гэта Прэзідэнт Беларусі заявіў 13 сакавіка ў Мінску падчас наведвання кампаній, якія працуюць у сферы высокіх тэхналогій.
Сярод іх офісы ТАА "Бануба Дэвелапмент" і ТАА "І-Экс-Пі Кэпітал". Інвестары Віктар Пракапеня і Міхаіл Гуцарыеў распавялі кіраўніку дзяржавы пра работу гэтых кампаній і іх перспектыўныя распрацоўкі. Гэта, у прыватнасці, праекты ў галіне дапоўненай рэальнасці і штучнага інтэлекту.

Як паведаміла прэс-служба прэзідэнта, Лукашэнка запэўніў, што з боку дзяржавы і надалей будзе аказвацца неабходнае спрыянне, у тым ліку ў частцы прыняцця неабходных нарматыўных прававых актаў, якія вызначаюць умовы працы арганізацый у дадзеным сектары эканомікі. Разам з тым ён падкрэсліў, што "адным з асноўных патрабаванняў з`яўляецца празрыстасць і законнасць працэсаў з пункту гледжання вядзення бізнесу, пытанняў падаткаабкладання".

"Жывучы ў Беларусі, трэба будаваць будучую прыгожую краіну, — сказаў кіраўнік дзяржавы. — Так, будучыня — добра. Але павінна быць сумленная і прыстойная сучаснасць. І вы атрымаеце ўсё, пра што мы дамовімся, па заканадаўстве".

"Я гатовы вас падтрымліваць там, дзе трэба, нешта спрасціць. Але трэба, каб гэты працэс быў празрыстым", — падкрэсліў афіцыйны беларускі лідар.

Як паведамлялася, інвестыцыйны фонд Larnabel Enterprises расійскага бізнесмена Міхаіла Гуцарыева і інвестыцыйная кампанія VP Capital беларускага бізнесмена Віктара Пракапені 15 снежня 2016 года абвясцілі пра пачатак рэалізацыі сумесных праектаў у шэрагу краін Еўропы, у тым ліку ў Беларусі.

Мэтай сумесных інвестыцый стане рэалізацыя перспектыўных інавацыйных праектаў, звязаных са стварэннем і пасоўваннем IT-прадуктаў на базе штучнага інтэлекту. Запланаваны аб`ём інвестыцый — больш за 100 млн долараў ЗША.

Інвестыцыйны фонд Larnabel Enterprises заснаваны сям`ёй Гуцарыева. Сфера інвестыцыйных інтарэсаў — тэхналогіі. У 2016 годзе Гуцарыевы занялі першае месца ў штогадовым рэйтынгу найбагацейшых сем`яў Расіі, падрыхтаваным выданнем "Forbes Расія", з агульным капіталам амаль 10 млрд долараў. Сфера бізнес-інтарэсаў: фінансы, нерухомасць, здабыча карысных выкапняў, IT.

VP Capital — інвестыцыйная кампанія ў сферы высокіх тэхналогій. Яе заснавальнік Віктар Пракапеня інвеставаў у Viaden Media (лідар у сферы распрацоўкі мабільных праграм), у exp (capital), кампанію ў сферы маркет-мэйкінгу.

Пракапеня — заснавальнік і кіраўнік кампаніі Viaden Media, аднаго з найбуйнейшых сусветных вытворцаў праграм для iPhone і iPad. Кампанія распрацавала больш за 100 мабільных праграм, многія з якіх знаходзіліся на першых месцах па запампоўванні ў App Store. У 2012 годзе прадаў кампанію Viaden Media ізраільскаму мільярдэру Тэдзі Сагі. Сума здзелкі — некалькі мільёнаў долараў ЗША. Пасля гэтага Пракапеня інвеставаў у распрацоўку праграмных прадуктаў для высокачастотнага маркет-мэйкінгу фінансавых інструментаў, а таксама іншых анлайн-тэхналогій. Інвестуе таксама ў аб`екты гандлёвай нерухомасці фармату Street Retail у Мінску.

Віктара Пракапеню на працягу некалькіх апошніх гадоў уключаюць у пералік найбольш паспяховых і ўплывовых прадпрымальнікаў Беларусі. Неаднаразова выйграваў прэстыжны конкурс "Найлепшы прадпрымальнік года ў Беларусі".

У 2015 годзе Пракапеня быў затрыманы ў Мінску паводле падазрэння у ажыццяўленні прадпрымальніцкай дзейнасці без дзяржаўнай рэгістрацыі. Яго таксама падазравалі ва ўхіленні ад выплаты падаткаў. У выніку праведзенай падатковымі органамі праверкі за 2005—2015 гады парушэнняў выяўлена не было. Крымінальныя справы аб ухіленні ад выплаты падаткаў спыненыя за адсутнасцю складу злачынства.

Справа аб незарэгістраванай прадпрымальніцкай дзейнасці спыненая ўказам прэзідэнта. У лютым 2016 года ўсе падазрэнні з Пракапені былі знятыя.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 13 сакавіка 2017
 
Дата публикации:13.03.2017
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:734
 
Ключевые слова:
Viaden Media Инвестиции Инновации
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме