https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Мінгандаль папярэджвае аб недапушчэнні рэкламы "Сеалекс Фортэ" і "Алі Капс"


Пра гэта паведамляецца на сайце Мінгандлю Беларусі.
Міністэрства гандлю папярэджвае рэкламараспаўсюджвальнікаў (СМІ, інтэрнэт-рэсурсы і іншых) аб недапушчэнні размяшчэння (распаўсюджвання) рэкламы біялагічна актыўных дабавак "Сеалекс Фортэ" і "Алі Капс".

 "Згодна з пастановай намесніка міністра аховы здароўя - галоўнага дзяржаўнага санітарнага ўрача Беларусі Ігара Гаеўскага ад 17 лютага 2016 года нумар 23 "Аб прыпыненні ўвозу і абарачэння асобных партый біялагічна актыўных дабавак да ежы" прыпынены ўвоз і абарачэнне на тэрыторыі Беларусі серыі 050415, серыі 020215, серыі 030215 біялагічна актыўнай дабаўкі да ежы "Сеалекс Фортэ"; серыі 030415, серыі 021214 БАД "Алі Капс" вытворчасці ТАА "Віс" (Санкт-Пецярбург, Расія)", - адзначаецца на сайце.

У Міністэрстве гандлю нагадалі, што, згодна з законам аб рэкламе, не дапускаецца рэклама тавараў (прадукцыі, работ, паслуг), забароненых да вытворчасці і (або) рэалізацыі ў адпаведнасці з заканадаўствам, або дзейнасці, якая забаронена заканадаўствам. Імпарцёру названых біялагічна актыўных дабавак да ежы вынесена прадпісанне аб недапушчальнасці размяшчэння (распаўсюджвання) іх рэкламы.

11 сакавіка 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:11.03.2016
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:512
 
Ключевые слова:
Реклама Здравоохранение Сертификация БАД Сеалекс-Форте Али-Капс
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме