https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі сярэдні памер пенсій у сакавіку 2016 года склаў Br2 млн 820,1 тыс., што ў 2,3 раза перавышае бюджэт пражытачнага мінімуму для пенсіянераў


Такія даныя размешчаны на сайце Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
Сярэдні памер пенсій па ўзросце ў сакавіку бягучага года склаў Br2 млн 906,8 тыс. У органах па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне ў сакавіку 2016 года на ўліку знаходзілася 2 млн 599 тыс. пенсіянераў.

Паводле статыстычных даных, у першым квартале бягучага года дзяржаўная адрасная сацыяльная дапамога (ДАСД) была прадастаўлена 77,3 тыс. чалавек. У параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года колькасць атрымальнікаў ДАСД павялічылася на 10,1 тыс. чалавек (на 15 працэнтаў).

Сярэдні памер штомесячнай сацыяльнай дапамогі ў студзені-сакавіку бягучага года склаў Br316,2 тыс. на аднаго атрымальніка, аднаразовай сацыяльнай дапамогі - Br1 млн 121,8 тыс.

27 красавіка 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:27.04.2016
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:648
 
Ключевые слова:
Пенсия Статистика Соцзащита в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме