https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Паводле даных штаба па рэспубліканскім суботніку, у мерапрыемстве бяруць удзел каля 3 млн. грамадзян, мяркуецца зарабіць каля 70 млрд. рублёў


Пра гэтым заявіў 23 красавіка прэм`ер-міністр Андрэй Кабякоў падчас суботніка.
Прэм`ер-міністр з членамі ўрада высаджваў дрэвы на тэрыторыі Казырскага лясніцтва Лагойскага лясгаса Мінскай вобласці.

Як паведаміла прэс-служба ўрада, Кабякоў адзначыў, што палову сабраных сродкаў кожны аблвыканкам і Мінск пералічаць на бюджэтны рахунак Мінфіна, гэтыя грошы пойдуць на праектаванне і будаўніцтва дзіцячай клінічнай бальніцы ў Гомелі. "Гэта вельмі важны і патрэбны аб`ект, да якога даўно ўжо трэба было падступіцца. І вось адной з першых крыніц будаўніцтва будуць сродкі ўсіх грамадзян Беларусі, заробленыя сёння", — зазначыў кіраўнік урада.

Сродкі таксама пойдуць на аднаўленне гісторыка-культурных каштоўнасцяў, пахаванняў воінаў Вялікай Айчыннай вайны, на падрыхтоўку да новага сезона дзіцячых дашкольных і школьных, спартыўных і аздараўленчых летніх лагераў, паведаміў Кабякоў.

Прэм`ер заявіў, што для яго асабіста "рэспубліканскі суботнік — гэта свята, а таксама магчымасць ненадоўга змяніць від дзейнасці". Кіраўніцтва ўрада і структурных падраздзяленняў апарата Савета міністраў другі год запар выязджае ў адно з лясніцтваў і праводзіць пасадку лясных культур там, дзе ўжо прайшла высечка лесу.

"Вельмі важна для кожнага чалавека адчуваць сябе часцінкай краіны, супольнасці, якая працуе на адзіныя мэты, і гэтыя мэты абсалютна высакародныя", — лічыць прэм`ер-міністр.

Кіраўнік урада разам з першым намеснікам Васілём Мацюшэўскім, віцэ-прэм`ерам Міхаілам Русым, кіраўніцтвам Савета міністраў і кіраўнікамі структурных падраздзяленняў апарата Саўміна пасадзілі дрэвы. Таксама выкананыя работы па ачыстцы лесу ад захламленасці і рэштак пасля пасечкі. Намеснік прэм`ер-міністра Наталля Качанава разам з супрацоўнікамі апарату Саўміна выконвала работы па добраўпарадкаванні воінскага пахавання вязняў канцэнтрацыйнага лагера Дразды ў Мінску.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 23 красавіка 2016
 
Дата публикации:23.04.2016
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:666
 
Ключевые слова:
Субботник Лагойск
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме