https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Начальнік мінскай ДАІ: У мотаўзвод, які ствараецца, мы запрашаем і байкераў


У Мінску 23 красавіка адбылося адкрыццё сезона Harley Owners Group у Беларусі, Расіі і СНД — супольнасці ўладальнікаў і аматараў матацыклаў маркі Harley-Davidson.
Упершыню гэтае мерапрыемства мела высокі афіцыйны статус.

У першым раду калоны матацыклістаў на пляцоўку да Палаца спорту прыехаў старэйшы сын прэзідэнта Беларусі і яго памочнік па пытаннях бяспекі Віктар Лукашэнка.

Тут жа за рулём жалезнага каня можна было ўбачыць міністра ўнутраных спраў Ігара Шуневіча, які прыехаў на матацыкле Harley-Davidson мадэлі Electra Glide. Гэты матацыкл падораны амерыканскай кампаніяй мінскай Дзяржаўтаінспекцыі, і на ім хутка будуць несці службу інспектары стваранага матацыклетнага падраздзялення.

Ігар Шуневіч: "У гэты цудоўны вясновы дзень хацелася б найперш пажадаць нам парадку на дарогах, поўных бакаў нашым жалезным каням, ні цвіка, ні жазла ўсім. А ўсе разам мы, я ўпэўнены, зробім нашы дарогі больш бяспечнымі, больш камфортнымі. У асобе беларускай міліцыі вы заўсёды знойдзеце партнёраў у вашых правапаслухмяных паводзінах".

Сяргей Каменеў, дырэктар H.O.G. у Расіі і СНД: "З мінулага года, калі мы рабілі закрыццё сезону, мы вырашылі, што хопіць рабіць закрытыя байкерскія мерапрыемствы, а рабіць падзеі для ўсяго горада. Наша задача — растлумачыць гараджанам, што матацыклісты — гэта не парушальнікі закону, гэта не хуліганы".

Дзмітрый Карзюк, начальнік УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама: "Людзі, якія кіруюць двухколавым транспартным сродкам, вядома ж, знаходзяцца ў больш складаных умовах. І тут трэба разумець, што, перш за ўсё, ад нас саміх залежыць наша бяспека. Разумеючы ўсё, што адбываецца вакол, трэба быць больш уважлівым і з павагай ставіцца да ўсіх тых, хто па гэтай дарозе ходзіць: і да пешаходаў, і да веласіпедыстаў, і да аўтамабілістаў. Будзем паважаць адзін аднаго — будзе парадак і бяспека.

Я адкрыю вам тайну: у наступным годзе ў Мінску з`явіцца узвод матацыклістаў. Дваццаць чалавек, якія будуць забяспечваць бяспеку ў горадзе на байках. Сёння мы пачынаем працаваць з людзьмі, у тым ліку і з тымі, якія сёння прыехалі сюды. Мы запрашаем усіх, хто жадае і можа, хто падыдзе па ўзросце і фізічных даных".

БелаПАН, 24 красавіка 2016
 
Дата публикации:24.04.2016
Тематика:Транспорт, Беларусь
Просмотров:845
 
Ключевые слова:
Harley-Davidson Байкеры Мінск Мотоцикл Дорожное движение
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме