https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі ўпершыню маштабна праходзіць Сусветны дзень інфармавання аб праблеме аўтызму, які адзначаецца 2 красавіка.


Да гэтага дня грамадская арганізацыя "Дзеці. Аўтызм. Бацькі", спартыўная каманда "Крылы Анёлаў" і мабільны аператар velcom падрыхтавалі некалькі мерапрыемстваў.
Паводле інфармацыі прэс-службы кампаніі velcom, акцыя праводзіцца для ўключэння грамадства ў абмеркаванне тэматыкі аўтызму. Адно з мерапрыемстваў, прысвечаных праблеме аўтызму, выстава 12 фотапартрэтаў дзяцей з аўтызмам і ДЦП "Я магу!..", якая адкрылася 29 сакавіка ў будынку сталічнага velcom-цэнтра. Каардынатарамі праекта выступілі журналіст, мама дзіцяці з аўтызмам Ірына Дзяргач і дзіцячы сямейны фатограф Марыя Шаўчэнка.

"Бацькі вераць, што для сваіх дзяцей змогуць зрабіць свет больш цёплым і дружалюбным. Бо шмат чаго залежыць ад самых простых рэчаў — вышыні парога, умення педагога стварыць сітуацыю поспеху для незвычайнага вучня, гатоўнасці кожнага з нас прыняць асаблівасці іншага чалавека", — патлумачыла Дзяргач.

Канцэпцыя выставы — на кожнай карціне адлюстравана мара дзіцяці стаць кімсьці ў будучыні. Пасля 2 красавіка экспазіцыя перамесціцца на трэці паверх сталічнага ГЦ "Тытан".

Тэматыцы аўтызму 2 красавіка прысвечаны першы ў Беларусі інклюзіўны прабег з удзелам дзяцей з інваліднасцю і здаровых людзей у парку 900-годдзя Мінска, дзе сабраліся спартсмены, аматары бегу і проста неабыякавыя людзі.

А ўвечары Мінск упершыню возьме ўдзел у сусветнай акцыі Light It Up Blue ("Запалі сінім"). На адзін дзень падсветка спартыўных комплексаў, аб`ектаў грамадскага прызначэння, гандлёвых і бізнес-цэнтраў стане сіняй у знак увагі да праблемы аўтызму. Перафарбуе свой лагатып у сіні і кампанія velcom.

Паводле дадзеных экспертаў, у Беларусі цяпер каля 10 тыс. дзяцей з аўтызмам. "У лепшым выпадку ў статыстыцы фіксуецца кожны дзясяты выпадак, тады як часцей за ўсё бацькі саромеюцца прызнаць праблему", — падкрэсліла кіраўнік МДГА "Дзеці. Аўтызм. Бацькі" Таццяна Якаўлева. Паводле яе слоў, у Беларусі сярод дзяцей з аўтызмам толькі адзінкі паступаюць у прафесійна-тэхнічныя каледжы, аднак звычайна не канчаюць іх. "Але ў свеце ўжо даўно адышлі ад успрымання іх як людзей з інтэлектуальнай недастатковасцю. Таму мноства прыкладаў: за мяжой людзі з аўтызмам часта займаюцца высокакваліфікаваным працай", — дадала яна.

БелаПАН
Мінск, 2 красавіка 2016
 
Дата публикации:02.04.2016
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:809
 
Ключевые слова:
Аутизм Соцзащита в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме