Паводле слоў намесніка міністра, усё часцей публіка атрымлівае магчымасць убачыць арыгіналы экспанатаў, чый узрост вылічаецца не адной сотняй гадоў.
Прыклад такой дзейнасці - міжнародная выстаўка "Радзівілы. Вялікая эпоха князёў", якая падрыхтавана сумесна беларусамі і літоўцамі. Усе прадстаўленыя на выстаўцы прадметы - арыгінальныя. Наведвальнікі змогуць убачыць рэчы, якія былі сведкамі жыцця і дзейнасці прадстаўнікоў вялікага роду.
На выстаўцы ў Нацыянальным гістарычным музеі можна ўбачыць рэдкія кніжныя выданні XVI-XVIII стагоддзяў, галоўнае з якіх - Біблія 1563 года, надрукаваная ў Брэсце.
Сярод экспанатаў з Літвы - каларытныя вырабы мастацкага ліцця і коўкі, паліхромныя пліткі. Беларускі бок разам з іншымі экспанатамі прадставіць дакументы XVI-XIX стагоддзяў са Слуцкага Свята-Троіцкага праваслаўнага манастыра.
Расшыфраваныя дакументальныя тэксты адлюстроўваюць розныя бакі жыцця грамадства мінулых стагоддзяў. Большасць гэтых архіўных крыніц раней не выносілася на публічны агляд.
Удзельнікамі выстаўкі з Літвы з`яўляюцца Біржайскі краязнаўчы музей "Села", Кедайняйскі краязнаўчы музей, Нацыянальны музей "Палац вялікіх князёў літоўскіх" (Вільнюс). З боку Беларусі ў праекце ўдзельнічае акрамя Нацыянальнага гістарычнага музея Нацыянальная бібліятэка.
Выстаўка дэманстравалася ў Літве, цяпер яе прымае Беларусь. Яна будзе працаваць з 11 лютага па 28 сакавіка.
11 лютага 2016, Мінск
БЕЛТА