https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Усе тэрміналы ў Беларусі з 2017 года плануецца ўстанаўліваць з бескантактнымі тэхналогіямі


Пра гэта паведаміў намеснік старшыні праўлення ААТ "БПБ-Ашчадбанк" Алег Бародка пасля прэзентацыі Міжнароднага працэсінгавага цэнтра (МПЦ).
"Калі гаварыць аб бескантактных тэхналогіях, то наш банк з 2016 года рэалізуе тэрмінальнае абсталяванне выключна на тэхналогіях бескантакту. Акрамя таго, партнёрства бізнесу, банкаўскай сістэмы і органаў дзяржкіравання ў нашай краіне прывядзе, хутчэй за ўсё, да новых правіл ігры з наступнага года, калі ўсё тэрмінальнае абсталяванне, якое ўстанаўліваецца і іншымі банкамі таксама, будзе на гэтай тэхналогіі", - растлумачыў Алег Бародка.

У якасці прыкладу хуткага пераходу на такія тэхналогіі ён назваў Польшчу, дзе ў 2015 годзе ўжо больш як 50 працэнтаў транзакцый ажыццяўлялася па бескантактнай тэхналогіі.

"Запуск працэсінгавага цэнтра выводзіць БПБ-Ашчадбанк на новы ўзровень тэхналагічнасці, што дасць магчымасць нам задаволіць патрэбнасці ў фінансавых сэрвісах самых патрабавальных кліентаў", - падкрэсліў Алег Бародка. Гаворачы аб новаўвядзеннях, якія прынясе адкрыццё МПЦ, намеснік старшыні праўлення БПБ-Ашчадбанка расказаў, што, напрыклад, будзе зменены спосаб дастаўкі пін-кода.

"Традыцыйна ён выдаецца кліенту ў папяровым канверце. Мы лічым, што гэта нязручна і не адпавядае часу. А на тэхналогіях МПЦ будзе ажыццяўляцца генерацыя электроннага пін-кода, атрымаць які можна як у тэрмінальнай сетцы, так і з дапамогай нашага кантакт-цэнтра", - растлумачыў ён.

Сярод іншых відавочных пераваг - павелічэнне хуткасці абслугоўвання, а таксама адыход ад неабходнасці насіць з сабой банкаўскую картку. ПАТ "Ашчадбанк" запусціла 28 сакавіка ў Мінску ўласны Міжнародны працэсінгавы цэнтр, прызначаны для абслугоўвання даччыных банкаў Ашчадбанка ў Еўрапейскім рэгіёне і Беларусі. У рэалізацыі праекта ўдзельнічала міжнародная плацежная сістэма MasterCard.

28 сакавіка 2016, Мінск
Святлана Міховіч - БЕЛТА
 
Дата публикации:28.03.2016
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:652
 
Ключевые слова:
Сбербанк MasterCard Бесконтактные технологии
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме