https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Практычна ўсе рэгіёны Беларусі ўжо забяспечаны новымі грашамі, якія будуць уведзены ў абарачэнне з 1 ліпеня


Аб гэтым 18 сакавіка паведаміў намеснік старшыні праўлення Нацыянальнага банка Дзмітрый Лапко.
"Мы ў самым разгары падрыхтоўкі да дэнамінацыі. Цяпер Нацбанк займаецца дастаўкай новых грошай у рэгіёны. На сённяшні дзень практычна ўжо ўсе рэгіёны забяспечаны новымі купюрамі, ідзе іх пералік - уласна кажучы, яны рыхтуюцца да выпуску ў абарачэнне з 1 ліпеня", - адзначыў намеснік кіраўніка рэгулятара.

Ён таксама расказаў, што ў краіне прадаўжаецца пераналадка абсталявання, якое першы час павінна працаваць са старымі і новымі грашамі. "Яшчэ плануецца закупіць манеталічыльнікі для таго, каб пералічваць манеты, але гэта будзе вызначаць кожны банк асобна і, магчыма, прадпрыемствы, калі ім такое абсталяванне спатрэбіцца", - дадаў Дзмітрый Лапко.

Пры гэтым ён запэўніў, што ўсе тэхнічныя мерапрыемствы ідуць у штатным рэжыме. Намеснік старшыні нагадаў, што Нацбанк сумесна з урадам распрацаваў сумесны план дзеянняў па падрыхтоўцы да дэнамінацыі. План уключаў мерапрыемствы, звязаныя з карэкціроўкай заканадаўства, а таксама выкананне шэрага тэхнічных мер. Цяпер у гэты працэс уключаны ўсе банкі, Нацбанк, урадавыя ўстановы.

"Вельмі актыўную пазіцыю займае Міністэрства гандлю - цесна працуе з рытэйлерамі, гандлёвымі арганізацыямі, вядзецца перанастройка гандлёвага абсталявання, каб з 1 ліпеня ўсё працавала як трэба", - рэзюмаваў Дзмітрый Лапко.

Рашэнне аб правядзенні дэнамінацыі афіцыйнай грашовай адзінкі з 1 ліпеня 2016 года замацавана ўказам ад 4 лістапада нумар 450.

Дэнамінацыя будзе праведзена шляхам замены існуючых у абарачэнні банкнотаў узору 2000 года на банкноты і манеты ўзору 2009 года ў суадносінах 10 000 і 1 беларускі рубель.

Абмяняць старыя грашовыя знакі на новыя можна будзе з 1 студзеня 2017 года па 31 снежня 2019 года ўключна ў Нацыянальным банку, банках і нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацыях Беларусі.

З 1 студзеня 2020 года па 31 снежня 2021-га ўключна старыя грошы на новыя можна будзе абмяняць толькі ў Нацыянальным банку. З 1 студзеня 2022 года грашовыя знакі ўзору 2000 года будуць лічыцца несапраўднымі.

Раней у Нацбанку пракаменціравалі, што працэс дэнамінацыі мае тэхнічны характар і не паўплывае на пакупную здольнасць беларускага рубля, курс нацыянальнай валюты адносна замежных валют, а таксама фактычна існуючы ўзровень інфляцыі.

18 сакавіка 2016, Мінск
Таццяна Іванюк - БЕЛТА
 
Дата публикации:18.03.2016
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:650
 
Ключевые слова:
Деноминация Финансы Белорусский рубль
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме