https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Выбары ў Беларусі - 2015


Макей заклікаў паслоў спакойна і дастойна правесці сваю частку работы на ўсіх этапах выбарчай кампаніі ў Беларусі.
Міністр замежных спраў Уладзімір Макей 17 ліпеня на нарадзе з кіраўнікамі дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў Беларусі заклікаў іх спакойна і дастойна правесці сваю частку работы на ўсіх этапах выбарчай кампаніі.

Уладзімір Макей адзначыў, што гэты год асаблівы, з прычыны таго што ў краіне праходзяць прэзідэнцкія выбары. "Таму і адказнасць за захаванне курсу на стабільнае і паступальнае развіццё нашай дзяржавы на нас асаблівая, - падкрэсліў міністр. - Мы павінны спакойна і дастойна правесці сваю частку работы на ўсіх этапах выбарчай кампаніі".

У той жа час кіраўнік знешнепалітычнага ведамства звярнуў увагу, што выбарчая кампанія не адзіны арыенцір у рабоце дыппрадстаўніцтваў і консульскіх устаноў. "Мы павінны дастойна выконваць функцыянальныя абавязкі, якія на нас ускладзены, у любой сітуацыі і ў любы час", - адзначыў ён.

На нарадзе ў МЗС будуць падведзены вынікі штогадовага семінара кіраўнікоў дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў Беларусі, які пачаўся 8 ліпеня. Удзельнікам трэба будзе даць ацэнку эфектыўнасці работы на эканамічным напрамку, вызначыць, паводле слоў міністра, "дзе ўзніклі аб`ектыўныя праблемы, а дзе размова ідзе аб элементарных недапрацоўках".

Сярод тэм, якія абмяркоўваліся на семінары, актуальныя пытанні эканамічнай палітыкі краіны, асаблівасці экспарту адукацыйных паслуг, роля і месца Беларусі ў сучаснай геапалітычнай прасторы. У час штогадовай вучобы паслы мелі магчымасць сустрэцца з кіраўніцтвам буйных прадпрыемстваў-экспарцёраў.

17 ліпеня 2015, Мінск
Святлана Саўко - БЕЛТА
 
Дата публикации:17.07.2015
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:1365
 
Ключевые слова:
Быборы в Беларуси Семинар МИД
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме