https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Ордэнам Маці ўзнагароджаны 537 шматдзетных мінчанак


Аб гэтым паведаміла намеснік старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама Ірына Дудка.
Урачыстая цырымонія ўручэння гэтай высокай дзяржаўнай узнагароды яшчэ 22 мінчанкам адбудзецца ў Дзень маці 14 кастрычніка ў канцэртнай зале "Верхні горад".

Штогод у сталіцы колькасць шматдзетных сем`яў павялічваецца ў сярэднім на 1 тыс. Цяпер на ўліку ў органах сацыяльнай абароны Мінска знаходзіцца 10 363 шматдзетныя сям`і. Траіх дзяцей выхоўваюць крыху больш як 9 тыс. сем`яў, чацвярых - 1 тыс., пяцярых дзяцей - 186 сем`яў. Ёсць у Мінску і сем`і-рэкардсмены, у якіх падрастаюць 10 (1 сям`я), 11 (2 сям`і) і 12 дзяцей (1 сям`я).

Ірына Дудка падкрэсліла, што ўлады горада імкнуцца стварыць спрыяльныя магчымасці для добрых умоў жыцця сям`і. У адпаведнасці з праграмай развіцця сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва ў сталіцы рэалізуюцца дадатковыя мерапрыемствы па дзяржаўнай падтрымцы сем`яў, якія выхоўваюць дзяцей. Так, з мясцовага бюджэту выплачваецца аднаразовая сацыяльная дапамога у памеры 30 працэнтаў бюджэту пражытачнага мінімуму для падрыхтоўкі да навучальнага года школьнікаў (на кожнага навучэнца) са шматдзетных сем`яў. Прадугледжаны даплата ў памеры 2,1 працэнта базавай велічыні да грашовых норм расходаў на харчаванне ў дзень для навучэнцаў устаноў адукацыі, штомесячная сацыяльная дапамога (на 1 кастрычніка - Br588,4 тыс.) да сацыяльных пенсій на дзяцей-інвалідаў ва ўзросце да 18 гадоў.

Для асобных катэгорый дзяцей у Мінску прымяняецца даплата да поўнага кошту пуцёвак на аздараўленне ў загарадных лагерах, санаторна-курортных і аздараўленчых арганізацыях з кругласутачным знаходжаннем. Таксама шматдзетным сем`ям, у якіх нарадзіліся і выхоўваюцца трайняты і больш дзяцей (да дасягнення дзецьмі ўзросту трох гадоў), на кожнае дзіцё выплачваецца штомесячная сацыяльная дапамога ў памеры адной базавай велічыні.

Для стымулявання і падтрымкі сем`яў, якія маюць двух і больш дзяцей, камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама распрацаваў пералік дадатковых працоўных гарантый работнікам для ўключэння ў калектыўныя дагаворы сумесна з прафсаюзнымі арганізацыямі горада. Пералік гарантый зацверджаны пастановай прэзідыума Савета Мінскага гарадскога аб`яднання арганізацый прафсаюзаў, у ім каля 10 пазіцый пераважна па аказанні розных відаў матэрыяльнай дапамогі.

12 кастрычніка 2015, Мінск
Аксана Каруна - БЕЛТА
 
Дата публикации:12.10.2015
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1167
 
Ключевые слова:
Демография Материнство и детство Орден Матери Награждение Мінск Соцзащита в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме