https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Напярэдадні выбараў рэйтынг Аляксандра Лукашэнкі вырас


Аб гэтым сведчаць вынікі нацыянальнага апытання, праведзенага ў верасні Незалежным інстытутам сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў (Літва).
Сёння за яго гатовыя галасаваць на выбарах 45,7% — як па закрытым, так і па адкрытым пытанні (у чэрвені 2015 года — 38,6%, а напярэдадні выбараў 2010 года — 48,2% і 44% адпаведна).

Сацыёлагамі было апытана 1.502 чалавекі, памылка рэпрэзентатыўнасці не перавысіла 3%. 

Як паведамляе НІСЭПД, рэйтынг даверу застаўся прыкладна на тым жа ўзроўні, што і ў чэрвені: 47% давяраюць Лукашэнку, а 37,1% — не. Галоўным матывам такога выбару амаль 30% назвалі тое, што "ён мае рэальную сілу і зможа палепшыць сітуацыю ў краіне". Амаль 20% адзначылі, што "ён выказвае інтарэсы такіх людзей, як я", прыкладна 15% — "мне даўно падабаецца гэты палітык" (у 2001 годзе аналагічна адказвалі 23, 26,9 і 9,5 працэнтаў адпаведна). 

За кандыдата ад грамадзянскай кампаніі "Народны рэферэндум" Таццяну Караткевіч па закрытым пытанні сёння гатовыя галасаваць 17,9%, а па адкрытым — 7,2% рэспандэнтаў, за старшыню Ліберальна-дэмакратычнай партыі Сяргея Гайдукевіча адпаведна 11,4% і 4,7%, а за старшыню Беларускай патрыятычнай партыі "Беларускае казацтва" Мікалая Улаховіча — 3,6% і 1,5%. 

Што да "апазіцыі па-за выбарамі", то яе сумарны электарат не перавысіў 8%, пры гэтым максімальную колькасць галасоў у адкрытым пытанні сабраў Мікалай Статкевіч — 3,5%, астатнія ж па адным працэнце і менш. 

"Паколькі рэальныя вынікі залежаць ад яўкі, элементарны разлік паказвае, што калі ў галасаванні возьмуць удзел 72,5% выбаршчыкаў, якія заявілі пра гэта, то 45,7% галасоў за Лукашэнку ператворацца ў 64%, а 17,9% — за Таццяну Караткевіч у 25%, — адзначаецца ў прэс-рэлізе інстытута. — Калі ж, паводле "закона сацыяльнага прыцягнення" (па аналогіі з законам фізікі, калі малое цела прыцягваецца вялікім) і шматгадовага электаральнага маніторынгу НІСЭПД, да ўдзельнікаў галасавання дадасца частка тых, хто не вызначыўся, то пры яўцы ў 80% за дзейнага прэзідэнта прагаласуюць 56%, а за Караткевіч — 22%. Пры яўцы меншай за заяўленую сёння (напрыклад 60%) першы кандыдат атрымлівае больш за 76%, а другі — амаль 30%. 

Як адзначаюць спецыялісты НІСЭПД, "маштабы страт, якая нанесла гэтым выбарам няздольнасць апазіцыі да кансалідацыі, бачная па адказах на пытанне: "Калі б вы ведалі чалавека, які мог бы паспяхова канкурыраваць з Лукашэнкам на прэзідэнцкіх выбарах, то прагаласавалі б за яго ці за Лукашэнку?". Паводле даных апытання, прагаласавалі б за такога кандыдата 38,7%, за Лукашэнку — 32,3%, не вызначыліся 28,1%.

Андрэй Серада, БелаПАН
Мінск, 30 верасня 2015
 
Дата публикации:30.09.2015
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:834
 
Ключевые слова:
Выборы в Беларуси Соцопрос Рейтинг
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме