https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Нацыянальны банк Беларусі разглядае магчымасць лібералізацыі валютнага заканадаўства


Аб гэтым паведаміў першы намеснік старшыні рэгулятара Тарас Надольны ў ходзе банкаўскага форуму, які праходзіць 25 верасня ў Мінску.
"Цяпер ідзе работа над ацэнкай магчымасці лібералізацыі валютнага заканадаўства для стварэння ўмоў прытоку валюты на мясцовы рынак з пункту гледжання свабодных умоў вядзення гаспадарання", - сказаў Тарас Надольны. У тым ліку разглядаецца пытанне аб зніжэнні абавязковага продажу валютнай выручкі суб`ектамі гаспадарання.

Ён адзначыў, што з 1 студзеня 2017 года ў адпаведнасці з дагаворам аб ЕАЭС прадугледжана поўная адмена абавязковага продажу валютнай выручкі суб`ектамі гаспадарання, дазвольнай сістэмы па капітальных валютных аперацыях. "Таму Нацыянальны банк Беларусі прадумвае крокі па падрыхтоўцы да такіх дзеянняў", - растлумачыў Тарас Надольны.

Пры гэтым першы намеснік старшыні Нацбанка падкрэсліў: нягледзячы на тое, што згодна з дакументам у Беларусі ёсць права ў некаторых выпадках захоўваць абавязковы продаж валютнай выручкі, краіна не плануе гэтым актыўна карыстацца. "Нам хацелася б, каб працэс інтэграцыі ішоў без якіх-небудзь выключэнняў. Па вялікім рахунку, калі мы гаворым аб паўнацэннай інтэграцыі, то павінен быць свабодны рух валютнага патоку, рабочай сілы. Важна стварыць умовы ўнутры краіны, каб валютны паток не ішоў на іншыя рынкі, каб прадпрыемствы маглі свабодна ажыццяўляць пазыкі ў валюце на ўнутраны рынак, каб ліквіднасць унутранага рынку, у тым ліку валютнага, падтрымлівалася", - рэзюмаваў ён.

25 верасня 2015, Мінск
Юлія Огнева - БЕЛТА
 
Дата публикации:25.09.2015
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:847
 
Ключевые слова:
Финансы Нацбанк Беларуси Валюта
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме