https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Развітанне з Аляксеем Каралём адбудзецца 25 верасня


Развітанне з рэдактарам недзяржаўнай газеты "Новы час" Аляксеем Каралём адбудзецца 25 верасня ў Мінску.
Цырымонія пройдзе з 14.00 да 16.00 у Палацы мастацтваў па вул. Казлова, 3. Пасля гэтага прах Аляксея Караля будзе пахаваны на Паўночных могілках, паведамляе "Прэс-клуб Беларусь". 

Рэдактар недзяржаўнай газеты "Новы час" Аляксей Кароль памёр 12 верасня ва ўзросце 70 гадоў. Прычынай смерці стаў рак лёгкіх. З хваробай Кароль змагаўся на працягу года. Апошнія тры месяцы ён правёў у сямейным коле ў Сінгапуры, дзе праходзіў курс лячэння. У чэрвені гэтага года з`явіўся дакументальны фільм Караля "1990-я: Як гэта было і які шлях мы не прайшлі". 

Аляксей Кароль нарадзіўся 29 мая 1945 года ў пасёлку Копысь Аршанскага раёна Віцебскай вобласці — там жа, дзе праз дзевяць гадоў з`явіўся на свет Аляксандр Лукашэнка. Скончыў Мінскі педінстытут. Кандыдат гістарычных навук, аўтар трох кніг і манаграфій. Адзін з заснавальнікаў Партыі народнай згоды. Некалькі разоў быў ініцыятарам аб`яднання сацыял-дэмакратаў. У 2004 годзе балатаваўся ў Палату прадстаўнікоў. Падчас прэзідэнцкіх выбараў 2006 года быў даверанай асобай кандыдата Аляксандра Казуліна. З 1992 года выдаваў незалежную газету "Згода", якая ў сакавіку 2006 года была закрытая за перадрук карыкатуры на прарока Мухамеда. Тады была распачатая крымінальная справа, у якой Кароль быў сведкам.

Аляксей Аляксандраў, БелаПАН
Мінск, 15 верасня 2015
 
Дата публикации:15.09.2015
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1157
 
Ключевые слова:
Алексей Король Некролог "Новы час"
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме